Экономика > Сельское хозяйство

1445

Аляксандр Салодкі – адзін з лепшых механізатараў КСУП «Новы шлях-агра»

 +

Аляксандр САЛОДКІ –  адзін з лепшых механізатараў КСУП «Новы шлях-агра». Нездарма, менавіта яму два  гады таму быў давераны новы энерганасычасны трактар МТЗ-3522, на якім ён шчыруе і зараз.

У 1991 годзе скончыў Аляксандр Рыгоравіч Рэчыцкае ПТВ-178, атрымаўшы прафесію трактарыста. Тады ж і ў гаспадарку «Сцяг Перамогі», цэнтральная сядзіба якой месцілася ў Зашчоб’і, што непадалёк ад яго родных Маканавічаў, уладкаваўся. Спачатку, да таго, як заклікалі на тэрміновую службу ва Узброеныя Сілы, працаваў на невялікіх трактарах Т-25, Т-40. Пасля войска, праўда, ён не адразу на радзіму прыехаў. Некаторы час паспрабаваў свае сілы на крайняй поўначы, працуючы трактарыстам у адной з нафта-здабываючых арганізацыяў. Але родныя палеткі клікалі да сябе. І, вярнуўшыся ў сваю гаспадарку, Аляксандр зноў сеў за стырно трактара. Спачатку – рабочай лашадкі МТЗ-82, потым больш магутнага МТЗ-1221, а апошнія два гады – на асноўным пасяўным трактары сельгаспрадпрыемства.

Асноўная дзейнасць Аляксандра Салодкага – гэта сяўба. Сучасныя высокавытворчыя пасяўныя агрэгаты толькі з такімі магутнымі трактарамі, як той, што замацаваны за Аляксандрам Рыгоравічам, і агрэгатуюцца. Таму ўсю вясну менавіта ён шчыраваў на сяўбе. А цяпер, калі сяўба збожжа скончана, ужо рыхтуе глебу пад сяўбу кукурузы ды будучую сяўбу рапсу. Узараць і пракультываваць палеткі ў найбольш кароткія тэрміны таксама магчыма толькі з дапамогай магутнай тэхнікі. Сёння і плугі здольныя ахопліваць значную плошчу, але і для іх патрэбны такі трактар, як той, што знаходзіцца ў гаспадарлівых руках Аляксандра Салодкага. Таму спачываць дбайнаму механізатару часу няма. Трэба, нягледзячы на ўсе цяжкасці, працаваць, каб гэтых цяжкасцяў у гаспадарцы, з якой разам прайшоў не адзін год, было як мага меней.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети