Экономика > Сельское хозяйство

2927

У КСУП "Дзяржынскі-агра" Рэчыцкага раёна ўбрана больш за палавіну пасеваў збожжа

 +

Самы гарачы час цяпер у аграрыяў раёна. Ідзе ўборка вырашчанага хлеба. Ад таго, наколькі арганізавана, аператыўна і поўна будзе сабраны ўраджай, залежыць фінансавае становішча сельгаспрадпрыемстваў на працягу ўсяго наступнага года. Цяпер жніво перастала быць нейкай «бітвай за ўраджай», яно праходзіць зладжана і размерана. У гэтым мы ўпэўніліся, пабываўшы на полі КСУП «Дзяржынскі-агра» каля вёскі Бязуеў.

На полі, дзе восем экіпажаў камбайнаў вялі ўборку ячменю, у дзень нашага наведвання ішла размераная праца. Камбайны планамерна «плылі» па невысокіх хвалях залатых каласоў, час ад часу, запальваючы ўверсе «міргалкі», як сігнал таго, што бункер запоўнены. Тады да «карабля палеткаў» пад’язджае самазвал, у які перагружаецца нарыхтаванае збожжа. А паміж валоў залатой саломы няспешна прахаджваліся сімвалы Беларусі – белыя буслы, па-гаспадарску наглядаючы за тым, як змяняецца выгляд звыклага поля.

Па стану на 20 ліпеня ў нашай гаспадарцы ўбрана 59% плошчаў зерневых, намалот склаў 4,4 тысячы тон. Ураджайнасць каля 42 цэнтнераў з гектара, – распавёў галоўны аграном КСУП «Дзяржынскі-агра» Аляксей Шчэрбіч. – На ўборцы працуе тры камбайны КЗС-12 і пяць камбайнаў КЗС-10. На адвозцы збожжа задзейнічаны два трактары з умяшчальнымі прычэпамі, тры самазвалы МАЗ і два грузавікі ГАЗ. Каб не дапусціць надзвычайных сітуацый, на кожным полі, дзе ідзе ўборка, дзяжурыць пажарны аўтамабіць гаспадаркі. Паколькі прагноз надвор’я абяцае яго пагаршэнне, то зараз перш-наперш імкнемся ўбраць кароткасцяблінавыя культуры – ячмень і авёс. Гэтае поле, плошчай у 35 гектараў разлічваем сёння «дабіць», галоўнае – каб дождж не перашкодзіў.

Мы разам з Аляксеем Леанідавічам падыходзім да двух камбайнаў, якія спыніліся побач у чаканні МАЗа. Пакуль сонца прыкрыла невялічкая хмарка, хлопцы выйшлі з кабінаў, каб крыху дыхнуць свежым паветрам. Тут мы іх і засталі.

– Працуецца добра, ведаем за што, на ўборцы заробкі някепскія! Пакуль надвор’е дазваляе, стараемся змалаціць як мага болей! – гавораць хлебаробы.

(Злева направа): Мікалай РУДАКОЎ, Вячаслаў ІЛЬКАВЕЦ,  Якаў РУДАКОЎ, Канстанцін ВАСІЛЕЦ
На здымку (злева направа): Мікалай РУДАКОЎ, Вячаслаў ІЛЬКАВЕЦ, Якаў РУДАКОЎ, Канстанцін ВАСІЛЕЦ

Мікалай Якаўлевіч і Якаў Мікалаевіч Рудаковы – бацька і сын, сын – камбайнёр, бацька – у яго ў памочніках. Побач з гэтым экіпажам – камбайнер Вячаслаў Ількавец і яго памочнік Канстанцін Васілец. Гэта адны з лепшых экіпажаў «Дзяржынскага-агра».

Аляксей ПРУДКО
Аляксей ПРУДКО

А вось камбайнер Аляксей Прудко – на самым першым месцы па намалотах у сельгаспрадпрыемстве. Яго вынік на дату нашага наведвання перасягнуў 800-тонную адзнаку. Больш за 6 гадоў працуе ў гаспадарцы Аляксей Аляксеевіч, нейкі час нават на пасадзе выканаўцы абавязкаў галоўнага інжынера. Таму і з камбайнам ён упраўляецца ўмела і дбайна, не дапускаючы неабгрунтаваных прастояў.

(Злева направа):  Уладзімір СІВУХА і Мікалай ПАПОЎ
На здымку (злева направа): Уладзімір СІВУХА і Мікалай ПАПОЎ

Яшчэ адзін экіпаж-лідар сёлетняга жніва сустракаем амаль на выездзе з бязуеўскага ячменнага палетка. У яго складзе камбайнер Мікалай Папоў і памочнік Уладзімір Сівуха. Механізатары згадзіліся перапыніць справу і выйсці з кабіны толькі тады, калі выдалася хвілінка ў чаканні пад’езду машыны для адвозкі, калі бункер стаў поўным. Такія адносіны да работы і ёсць самая надзейная зарука таго, што жніво ў КСУП «Дзяржынскі-агра» пройдзе зладжана і ў самыя аптымальныя тэрміны. Толькі б не падвяло надвор’е.

Паводле інфармацыі райсельгасхарчу, станам на 22 ліпеня ў раёне ўбрана 50% плошчаў пасеваў зерневых, пры гэтым нарыхтвана 49 тысяч тон збожжа. Як бачым, палова жніва ўжо пераадолена і засталося завяршыць гэткую важную справу з годнымі вынікамі.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети