Экономика > Сельское хозяйство

1723

Аператар машыннага даення Эма Кашыцкая – пераможца спаборніцтва «Майстры жывёлагадоўлі»

 +

Раённай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ў межах агульнарэспубліканскай акцыі «Майстры жывёлагадоўлі» падведзены вынікі працы даярак у першым паўгоддзі 2016 года. Не так даўно прайшло ўзнагароджванне лепшых.

Пераможцай раённага этапу сярод аператараў машыннага даення ва ўзросце старэйшым за 31 год, якія працуюць на малочна-таварных фермах, не абсталяваных даільнымі заламі, стала аператар машыннага даення філіяла «Савецкая Беларусь» ААТ «Рэчыцкі КХП» Эма Кашыцкая. Яна працуе на малочна-таварнай ферме «Гарошкаў» ужо больш за 20 гадоў, і за прайшоўшыя шэсць месяцаў 2016 года ёй удалося надаіць 5 151 кг малака.

Эма Кашыцкая
Эма Кашыцкая

Менавіта Эму Іванаўну павіншавала з працоўным поспехам старшыня раённай арганізацыі аграрнага прафсаюза Ала Ісачанка, якая наведала «Савецкую Беларусь» з пачэснай місіяй. Пераможца атрымала ганаровы дыплом і грашовую прэмію.

Таксама з рук Алы Іванаўны падзякі і каштоўныя падарункі атрымалі аператары машыннага даення жывёлагадоўчых падраздзяленняў гаспадаркі, якія на сваіх фермах і комплексах дасягнулі найлепшых вынікаў. Імі сталі: на МТФ «Заспа» – Алена Ільіна, на МТК «Сцяпанаўка» – Валянціна Захаранка, на МТФ «Ямпаль» – Алена Краўчанка і на МТФ «Гранаўка» – Алена Кошалева.

Сёння самай злабадзённай тэмай у сельгасвытворчасці з’яўляецца жніво, нарыхтоўка хлеба. Героі – камбайнеры, вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў. Але я лічу, што не варта нават у такі час абыходзіць увагаю і жывёлаводаў, бо менавіта жывёлагадоўля робіць асноўны фінансавы падмурак любога сельгаспрадпрыемства. Таму прафсаюзная арганізацыя работнікаў агрампрамысловага комплексу на працягу шасці месяцаў адсочвала вынікі працы аператараў машыннага даення, і сёння лепшыя з іх атрымалі ўзнагароды. Гэта мусіць паказаць дзяўчатам, што іх праца высока цэніцца дзяржавай, і падштурхнуць да новых працоўных дасягненняў! – адзначыла ў інтэрв’ю «Дняпроўцу» Ала Ісачанка.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети