Культура

4531

У гасцях у “Батлейкі” ў гарадской бібліятэцы імя Н. Крупскай

 +

Батлеечнай імпрэзай пачаўся 2016 год ў гарадской бібліятэцы імя Н. Крупскай. Бібліятэкары запрасілі ў госці навучэнцаў малодшых і сярэдніх класаў СШ № 6 на драму “Цар Ірад” – імпрэзу-рэканструкцыю батлеечнага прадстаўлення, якое колісь адбывалася на рэчыцкай зямлі. Таксама бібліятэкары сустрэліся і з навучэнцамі гімназіі на аналагічным прадстаўленні.

Батлейка – народны лялечны тэатр, які вядомы ў Беларусі з XVI ст. Унікальнасць яе ў тым, што прадстаўленні прызначаюцца адначасова людзям рознага ўзросту. Яе з задавальненнем глядзяць як малеча, так і дарослыя. Сутнасць батлеечнага прадстаўлення ў тым, каб у даступнай для ўсіх форме распавесці аб свяце Раства Хрыстова, адным з самых узнёслых свят хрысціянскага каляндара. Такім чынам адбываецца знаёмства дзяцей з беларускімі традыцыямі, падтрымліваецца цікавасць да культурнай спадчыны беларускай зямлі.

Да калядных свят сіламі бібліятэкараў была створана “Рэчыцкая батлейка”: зроблен кораб, пашыты лялькі, распрацаваны сцэнарый па матывах народнай драмы “Цар Ірад”. Гэта стала магчыма, дзякуючы даследчай працы, праведзенай супрацоўнікамі бібліятэкі.

Дзеці з вялікай увагай сачылі за падзеямі прадстаўлення, а потым самі спрабавалі папрацаваць батлейшчыкамі.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети