Культура

3252

З рэдакцыйнай пошты. Дзякуй вам за сапраўднае свята

 +

9 ліпеня на летнім амфітэатры нябярэжнай ракі Днепр жыхары горада Рэчыцы адсвяткавалі «Купалле» – адно з самых адметных найстарадаўніх народных святаў, прысвечаных сонцу, росквіту зямлі, і лепшыму чалавечыму пачуццю – каханню.

Па добрай старой традыцыі Купалінка (Алена Алекса) і Купаліш (Мікіта Новік) акрапілі прысутнічых купальскай вадзіцай, каб былі ўсе здаровыя і шчаслівыя. А каб на душы было весяло і светла, папрасілі дазвалення падпаліць купальскі касцёр. А тым, хто верыць у цуд, паводле павер’я, шукаць Папараць-кветку, якая зацвітае усяго раз на год.

Сярод гледачоў адбываўся абрад «Выбрання Купалінкі» будучага года. Купалінка і Купаліш з закрытымі вачыма апраналі незамужнім дзяўчатам вяночкі – сімвал сонейка – з пажаданнямі шчасця, дабрабыту, дастатку, лепшай долі, а галоўнае – знайсці свайго самага лепшага сябра на ўсё жыццё. Так, дзяўчына, якой апошняй Купаліш адзеў вяночак, Ірына Царэнок была абрана «Купалінкай – 2017».

Масавае выкананне карагодаў і беларускай народнай песні «Купалінка» стала апошнім акордам мерапрыемства тых, хто адраджае і захоўвае народныя абрады, традыцыйную культуру і спадчыну беларусаў.

Дзякуй, рэчычане, за такое свята!

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети