Культура

1934

Вясковае сэрца культурнай прасторы

 +

Бронненская бібліятэка знаходзіцца ў цэнтры вёскі, непадалёку ад школы і дзіцячага сада. Фасад будынка аздоблены выявай савы, вакол растуць кветкі. Пабудавана бібліятэка ў 1988 годзе. Пачынала свае існаванне з хаты-чытальні, а зараз сапраўды церам.

Гісторыя бібліятэкі пачыналася з жыхара Броннага Васіля Іосіфавіча Атаманчука, які пехатой хадзіў у горад за 7 км ад вёскі, каб памяняць кнігі ва ўезднай гарадской бібліятэцы. Даваў чытаць усім жадаючым, а затым арганізоўваў абмеркаванне прачытанага. Па яго ініцыятыве быў арганізаваны драмгурток. Ставіліся п'есы. У даваенны час ён быў першым носьбітам культуры ў вёсцы. Затым паўстала пытанне аб адкрыцці бібліятэкі. Але вайна перарвала ўсе планы. І толькі ў 1956 г. у вёсцы была адкрыта хата-чытальня па вуліцы Савецкай. Там адзін год працавала маладая дзяўчына Ледзя з горада, прозвішча якой не захавалася. Кніжны фонд быў малы. З 1957 г. на пасаду бібліятэкара прыйшла Марыя Пятроўна Лёгенькая. Вось яна і стала ў далейшым старэйшым таварышам, настаўнікам у бібліятэчнай справе для Галіны Мікалаеўны Кісель (на здымку), цяперашняй гаспадыні царства кніг, працоўны стаж якой складае ўжо 45 год.

У бібліятэцы ёсць два залы. У адным пакоі можна выбраць кнігі на любы густ. На кніжных паліцах змешчана каля 10 тысяч кніг. 401 чытача вёскі абслугоўвае бібліятэкар. У другім пакоі – чытальная зала, дзе можна ў цішіні папрацаваць з літаратурай.

У двух пакоях бібліятэкі знаходзяцца экспазіцыі «беларускага кута», дзе прадстаўлены розныя рэчы сялянскага побыту. Ёсць таксама калекцыя віншавальных ручнікоў, хусцін-гарусак. Экспанаты выставы неаднарозова выстаўлялі на раённых мерапрыемствах. Усе гэтыя рэчы сабраны ўдзельнікамі аматарскага аб'яднання «Бібліятэчныя вячоркі». Жанчыны самі шылі, ткалі, вышывалі, прыносілі экспанаты. Без Валянціны Сяргееўны Гапоненка, Любові Іванаўны Гарбачэнка, Святланы Захараўны Нікалайчык, Ніны Іванаўны Вялікаборац не абыходзіцца ні адно мерапрыемства. Пад кіраўніцтвам Г. М. Кісель збіраюць матэрыял, апрацоўваюць і выступаюць перад насельніцтвам з рознымі абрадамі: Купалле, Вяселле, Заручыны, Зажынкі і інш. А летам калектыў «Бібліятэчныя вячоркі» выступаў на зернатаку. Радуе сваёй дзейнасцю і дзіцячы фальклорны калектыў «Жавароначкі».

У зімовыя вечары жанчыны прыходзілі ў бібліятэку і асвойвалі пляценне з газетных трубачак, вязалі. А Раіса Васільеўна Праснякова паказвала майстар-класс па пляценню. Зараз вясковыя жанчыны ўмеюць рабіць вазы, птушак, кошыкі і г. д.

Бібліятэка ганарыцца сваімі актыўнымі чытачамі. Гэта, напрыклад, Аліна Паўлаўна Куцапалава са сваёй сям'ёй. Часта можна ўбачыць і дзяцей: Валерыю Сцяфашыну, Вольгу і Марыю Міхалёвых, Ксенію Краўчанка, Кірыла Васілевіцкага і інш. Галіна Мікалаеўна праводзіць з дзецьмі індывідуальныя гутаркі па прачытаных кнігах, цесна супрацоўнічае з дзіцячым садам, падбірае для старэйшай групы спецыяльную літаратуру. І школа не стаіць у баку ад бібліятэчнай справы. Школьнікі тут частыя наведвальнікі. Праўда, зараз, у час інтэрнэта, колькасць іх скарачаецца, на вялікі жаль.

Г. М. Кісель з павагай гаворыць пра Івана Бондарава, Васіля Муха, Наталлю Паветка, Андрэя Баброўніка, якія прынеслі ў дар бібліятэцы каштоўныя кнігі з уласных бібліятэк.

Належная ўвага ўдзеляецца таксама людзям пенсіённага ўзросту. Праводзяцца такіе мерапрыемствы, як «Твои года – твоё богатство», «Есть женщины в нашем селении», «Ваш трудовой путь победами украшен» і інш.

Вядзецца праца па збору матэрыялаў аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, аб жыхарах вёскі, якія сталі вядомымі людзьмі. Вынікі ўсей гэтай працы адлюстраваны ў альбомах «Вёска мая, я часцінка твая», «Село моё, село родное».

З упэўненнасцю скажу, што Галіна Мікалаеўна Кісель – чалавек на сваім месцы. Любіць справу, з адказнасцю і ініцыятывй ставіцца да працы. Бібліятэка ўдзельнічала ў розных конкурсах, займала прызавыя месцы. Аб гэтым сведчаць шматлікія граматы, дыпломы. І сама Г. М. Кісель двойчы станавілася «Чалавекам года».

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети