Як прайшоў апошні дзень вучэбных заняткаў у Перасвятоўскай сярэдняй школе
Апошні дзень вучэбных заняткаў у Перасвятоўскай сярэдняй школе прайшоў цікава, весела і насычана. Пасля ўрачыстай цырымоніі вучні старэйшых класаў прадставілі інфармацыйны выпуск «Гімн роднай мове». Шмат цудоўных слоў было сказана пра беларускую мову. Прэзентацыя любімых беларускіх слоў, інсцэніроўка верша К. Цвіркі, інтэрактыўная гульня па прыказках – усё гэта можна было ўбачыць і пачуць у выпуску.
У вучняў пачатковых класаў і іх бацькоў адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню аховы дзяцей «Няхай заўсёды буду я! ».
Але самымі цікавымі выдаліся алімпійскія гульні, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года. У іх прымалі ўдзел не толькі вучні і настаўнікі, але і тэхнічны персанал школы. Судзейская калегія, алімпійскі сцяг і нават алімпійскі агонь паклалі пачатак новай школьнай традыцыі. Добраму настрою спрыялі сонечнае надво’е і музыка. Праз паўтары гадзіны сталі вядомы лепшыя вучні-спартсмены: Мікіта Мароз, Наталля Бадракова, Эвеліна Волчак, Насця Дубавец, Андрэй Падлужны і Андрэй Дубавец. Лепшым спарстменам-настаўнікам па выніках спаборніцтваў выйшла Наталля Трошына. Шмат уражанняў засталося ад гэтага мерапрыемства.
А наперадзе – басаногае і звонкагалосае лета. Хочацца, каб яно было для нашых выхаванцаў і небяспечным.