Урачыстае святкаванне 150-годдзя адукацыі Васілевічаў вылілася ў сапраўднае свята горада +
(81 фотографий)
Свята, прысвечанае 150-годдзю адукацыі ў горадзе Васілевічы, пачалося з урачыстага шэсця па цантральнай вуліцы. Нават, не проста ўрачыстага, а грандыёзнага. Бо ў калонах розных навучальных установаў, некаторых з якіх ужо і няма, ішлі людзі з навуковымі ступенямі, вайсковымі званнямі і заўважнымі пасадамі. А адкрывалі шэсце дзяўчаты-барабаншчыцы.