Здоровье и красота

4386

19 жніўня адзначаецца свята «Яблычны Спас»

 +

На тэрыторыі Беларусі яблыня з’яўляецца самым распаўсюджаным дрэвам. І гэта сапраўды так. Калі паглядзець на нашыя агароды, то мала ў якога гаспадара будзе расці толькі адна яблынька. Антонаўка, белы наліў, пуцінка, ранет… Не хопіць і дня, каб пералічыць усіх сартоў гэтай садавіны.

19 жніўня адзначаецца свята, якое ў народзе называецца «Яблычны Спас». Па традыцыі ў гэты дзень у храмах асвячаюць плады новага ўраджаю. У народзе яны лічацца лекамі ад усіх хвароб.

Мая бабуля-ўрач заўседы гаварыла мне, каб я з’ядала яблычак у дзень, бо гэта самая каштоўная садавіна. І вось я вырашыла даведацца: што ж такога каштоўнага есць у маленькім яблычку. А вось што!

У яблыках змяшчаецца вялікая колькасць мінеральных рэчываў і вітамінаў. Яно здольна паглынаць шкодныя рэчывы і выводзіць іх з арганізма. Рэчывы, што змяшчаюцца ў яблыках ачышчаюць кішэчнік, паніжаюць узровень цукру ў крыві, павышаюць імунную сістэму. Яшчэ яблыкі засцерагаюць легкія ад шкодных прымесей у паветры. А гэта сапраўды працягвае жыцце.

У зярнятах яблыкаў шмат ёду, таму іх лепш есці з костачкамі. Таму можна сказаць, што яблыкі дапамагаюць ад хвароб шчытападобнай залозы.

Яблыкі лепш ужываць сырымі, таму што пры тэрмічнай апрацоўцы яны губляюць больш за 70% каштоўных рэчываў. У зяленых яблыках вітаміна С больш, чым у красных.

Усе жанчыны павінны ведаць, што яблыкі дапамагаюць быць прыгожымі, бо яны прадухіляюць з’яўленне маршчын.

І калі ўжо гаварыць пра яблыкі, то немагчыма не дакрануцца да тэмы кулінарыі. Колькі смачных рэцэптаў нам могуць яны даць. Гатаваць страву з яблыкамі – гэта адно задавальненне. Кісленькія добра спалучаюцца з гароднінай у салатах. Таксама атрымліваюцца смачнымі і асноўныя стравы: засмажаная курыца, свініна. Салодкія яблыкі добра падыходзяць да дэсертаў: пірагі з яблыкамі, бліны, кіселі, варэнне, джэмы і шмат іншага.

Вось так вось… Так мы і даведаліся пра яблыкі шмат цікавага. І давайце з гэтага дня ўжываць па яблыку: гэта і смачна, і неабходна для нашага здароўя.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети