Службы информируют

3191

У Рэчыцкай дзiцячай школе мастацтваў адбыўся семiнар-вучоба са старшынямi ўчастковых выбарчых камiciй

 +

7 лютага адбыўся семiнар-вучоба са старшынямi ўчастковых выбарчых камiciй па арганізацыі іх работы ў перыяд правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. У залі Рэчыцкай дзiцячай школы мастацтваў сабраліся больш за дзвесці чалавек. Большасць з іх – члены ўчастковых выбарчых камісій. На семінар таксама запрасілі кіраўнікоў аддзелаў і служб райвыканкама, розных раённых устаноў і арганізацый, у абавязках якіх - падрыхтоўка месцаў, дзе размешчаны выбарчыя ўчасткі.

Гэта для выбарнікаў працэс выбараў просты і зразумелы: прыйшоў на свой выбарчы ўчастак, паставіў знак у клетачцы насупраць прозвішча кандыдата і кінуў бюлетэнь да ўрны. А вось для арганізатараў выбараў гэты працэс далёка не такі просты. На выбарчых участках неабходна арганізаваць работу магазінаў і буфетаў, прадугледзець культурную праграму, забяспечыць участкі сродкамі сувязі і медыцынскім персаналам і, што самае галоўнае, – людзі падчас галасавання павінны адчуваць сябе не толькі камфортна, але і бяспечна.

Пра меры пажарнай бяспекі падчас выбараў-2018 далажыў  першы намеснік начальніка Рэчыцкага раённага аддзела па НС Андрэй Куратнікаў.

– Ва ўсіх выбарчых участках, размешчаных на тэрыторыі горада і раёна, прайшлі маніторынгі, – расказаў Андрэй Алегавіч. – Падчас іх правядзення працаўнікі МНС правялі інструктажы па мерах пажарнай бяспекі як з чальцамі выбарчых камісій, так і з абслугоўваючым персаналам будынкаў, дзе гэтыя камісіі знаходзяцца, адпрацавалі планы эвакуацый. З пункту гледжання пажарнай бяспекі ўсе без вынятку выбарчыя ўчасткі да выбораў готовыя.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети