Службы информируют

2271

Рэчыцкі раённы этап конкурса “Школа бяспекі – 2018”

 +

З мэтай прапаганды і папулярызацыі сярод моладзі здаровага і бяспечнага вобраза жыцця, паглыблення тэарэтычных ведаў і практычных уменняў па бяспецы жыццядзейнасці ў краіне кожны год праводзіцца конкурс “Школа бяспекі”. Яго арганізатарамі выступаюць міністэрствы па надзвычайных сітуацыях і адукацыі. 27 лютага адбыўся раённы этап гэтага конкурса.

У сярэдняй школе №4 сабраліся 48 хлопчыкаў і дзяўчынак з 16 сярэдніх устаноў горада і раёна, якіх падзялілі на тры ўзроставыя групы. Спаборніцтвы (а іншага слова, як апісаць убачанае, і не падбярэш) праходзілі ў тры этапа. Першы – тэставанне, у якім патрэбна было адказаць на 30 пытанняў. Звычайна варыянты адказаў даваліся. Наколькі гэтыя пытанні былі цяжкімі? Напрыклад, у старэйшай узроставай групе трэба было дакладна адказаць, якім чынам варта захоўваць у доме легкаўзгаральныя вадкасці ці як вызваліць пацярпелага ад кантакту з электратокам. Наколькі добра вучні старэйшых класаў адказвалі на гэтыя пытанні? З 30 максімальны бал склаў 16. На мой погляд, не вельмі многа!

Другі этап – “Я распавяду Вам…”. Канкурсанты павінны былі ракрыць адну з тэм бяспекі жыццядзейнасці, і зрабіць гэта трэба было і даходліва, і так, каб члены журы не засумавалі. Зноў такі, на мой погляд, з гэтым лепш за ўсіх справіліся прадстаўнікі сярэдняй школы №7.

У ролі лідэраў яны перайшлі ў трэці этап, у якім недаацанілі свае магчымасці. На гэтым этапе ад удзельнікаў патрэбна было даць адказы на пытанні рознай ступені складанасці, да таго ж гэтую самую складанасць хлопцы і дзяўчаты выбіралі самастойна. Чым складаней пытанне, тым вышэйшая адзнака. Прадстаўнікі сёмай школы вырашылі не рызыкаваць і ўзялі пытанні лягчэйшыя. Іх супернікі тут жа скарысталіся гэтым. Больш складаныя пытанні і, як следства, больш вялікія балы дазволілі ім абыйсці фаварытаў.

Такім чынам, на абласным этапе конкурса “Школа бяспекі – 2018” Рэчыцкі раён будуць прадстаўляць: у малодшай узроставай групе (I – IX класы) Уладзіслаў Сыч (СШ №11), у сярэдняй групе (V – VII класы) Іван Кажамякін (Азершчынская СШ №2) і ў старэйшай групе (VIII – XI класы) Алена Пашко (СШ №2). Віншуем пераможцаў і жадаем ім поспехаў на абласным узроўні.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети