Службы информируют

749

У Рэчыцы адбыліся спаборніцтвы па пажарна-выратавальнаму спорту

 +

З мэтай павышэння спартыўнага майстэрства, папулярызацыі пажарна-выратавальнага спорту 23 красавіка ў Рэчыцы адбыліся спаборніцтвы па пажарна-выратавальнаму спорту Рэчыцкай зоны пажаратушэння. Выявіць мацнейшых з’ехаліся ратавальнікі з Хойнікаў, Брагіна, Лоева, Калінкавічаў. Рэчыцу прадстаўлялі каманды мясцовага аддзела па надзвычайных сітуацыях і пажарна-выратавальнага атрада №3. Спаборніцтвы праходзілі ў двух практыкаваннях – пераадолення 100-метровай паласы з перашкодамі і ўздым у акно 4-га паверха па штурмавой лесвіцы.

Наймацнейшымі апынуліся рэчыцкія ратавальнікі. Першае месца ў камандных спаборніцтвах занялі прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а другае – пажарна-выратавальнага атрада №3. На трэцім месцы апынуліся ратавальнікі з Хойнікаў. Такім чынам у абласным чэмпіянаце Рэчыцкую зону пажаратушэння будуць прадстаўляць дзве рэчыцкія каманды.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети