10/05/2018

Рэчыцкія ратавальнікі спаборнічалі на легкаатлетычным кросе ў Гомелі

Ратавальнік заўседы павінен знаходзіцца ў добрай спартыўнай форме. З гэтай мэтай у абластным упраўленні МНС праводзіцца круглагадовая спартакіяда, адзін з этапаў якой − легкаатлетычны крос − нядаўна прайшоў у Гомелі.

У абласны ліцей МНС, дзе і прайшлі спаборніцтвы, з’ехаліся 26 каманд – усяго 104 спартсмена-ратавальніка. На дыстанцыях 1, 3 і 5 тысяч метраў спаборнічалі як мужчыны, так і прадстаўніцы прыгожага полу. У склад кожнай каманды абавязкова ўваходзіў альбо кіраўнік аддзелу па НС, альбо яго намеснік.

У склад каманды Рэчыцкага аддзела па НС увайшлі намеснік кіраўніка аддзела Ігар Стрыжак, дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання Вікторыя Каленістава і два майстры-ратавальнікі – Дзмітрый Хаценоўскі і Юрый Палешчук. З чатырох удзельнікаў двое вярнуліся з узнагародамі – другія месцы занялі Ігар Стрыжак і Юрый Палешчук. Гэты поспех, а таксама добрыя вынікі, паказаныя астатнімі ўдзельнікамі каманды, дазволілі рэчыцкім ратавальнікам заняць трецяе агульнакаманднае месца.

--- взято с сайта dneprovec.by ---