23/05/2018

Адбылася сустрэча з рэчыцкімі ратавальнікамі, прысвечаная Дню памяці памерлых ад СНІДу

У рамках праведзення акцыі “Даведайцеся, як зрабіць, каб яго не было”, прымеркаванай да Дня памяці памерлых ад СНІДу, прадстаўнікі Занальнага центру гігіены і эпідэміялогіі сустрэліся з працаўнікамі раённага аддзела па НС.

Гэтую хваробу назвалі чумой ХХ стагоддзя, але і ў ХХІ актуальнасць гэтага захворвання нікуды не дзелася, як і раней, ад яго паміраюць мільёны людзей. Упэўнены, усе зразумелі, што гаворка ідзе пра СНІД. У рамках праведзення акцыі “Даведайцеся, як зрабіць, каб яго не было”, прымеркаванай да Дня памяці памерлых ад СНІДу, прадстаўнікі Занальнага центру гігіены і эпідэміялогіі сустрэліся з працаўнікамі раённага аддзела па НС.

Пасля кароткага экскурсу ў гісторыю хваробы, медыкі памянялі фармат сустрэчы з маналогу на дыялог: пытанні і адказы на іх – гэта і цікава, і пазнавальна. Ці ведаюць ратаўнікі, як перадаецца інфекцыя? Ці можна вонкава адрозніць носьбіта інфекціі ад здаровага чалавека? Колькі можа пражыць чалавек, інфікаваны СНІДам? На гэтыя і іншыя пытанні, што тычацца хваробы, ратавальнікі давалі ў асноўным правільныя адказы. Працаўнікі раённага аддзелу па НС даведаліся, дзе ў нашым горадзе можна прайсці абследаванне на ВІЧ, на якім месцы наш раён у вобласці па ліку тых, хто захварэў (чацвёртым пасля Светлагорску, Жлобіну і Гомелю), а напрыканцы сустрэчы атрымалі самы эфектыўны на сённяшні дзень сродак супраць хваробы – прэзерватывы.



--- взято с сайта dneprovec.by ---