Службы информируют

577

У Рэчыцы дзіцячая пляцоўка будзе нагадваць і маленькім, і дарослым аб пажарнай бяспецы

 +

Вось і наступілі летнія вакацыі. З іх прыходам усё больш дзяцей праводзяць час на вуліцы. Каб яшчэ раз нагадаць ім аб пажарнай бяспецы, працаўнікі Рэчыцкага аддзела па НС сумесна з актывістамі Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, працаўнікамі жыллёва-эксплуатацыйнага ўпраўлення “Нафтавік” і практыкантамі з Салігорскага горна-хімічнага каледжа размалявалі дзіцячую пляцоўку, якая знаходзіцца па вул. Маладзежнай, у тэматычныя колеры МНС.

Чырвоны, сіні і белы – зараз гэтыя колеры дамінуюць і на дзіцячай горцы, і на арэлях, і на лавачцы. Нумары тэлефонаў службы выратавання 101 і 112 таксама нагадаюць хлопчыкам і дзяўчатам, куды звяртацца, калі здарыцца бяда. А каб яна не адбылася, бацькам яшчэ раз трэба нагадаць сваім дзецям правілы бяспечных паводзін і дома, і на вуліцы.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети