13/06/2018

Каб лета было бяспечным, працаўнікі Рэчыцкага раённага аддзела па НС ідуць у прышкольныя лагеры

У раёне працягваецца прафілактычная акцыя “Вакацыі без дыму і агню”. Падчас яе правядзення нароўні з экскурсіямі, якія ратавальнікі праводзяць на тэрыторыі сваіх падраздзяленняў, працаўнікі раённага аддзела па НС ідуць у прышкольныя лагеры, адкрытыя ва ўстановах адукацыі раёна.

Сустрэчы з хлопцамі і дзяўчынкамі праходзяць цікава і займальна. Ратавальнікі абавязкова пакажуць школьнікам мультфільм “Чароўная кніга”, раскажуць аб правілах паводзін пры пажары і, што самае галоўнае – як не дапусціць пажар. Правілы паводзін на вадаёме, пры навальніцы, у лесе – гэтыя тэмы таксама абавязкова будуць закрануты ратавальнікамі. У канцы сустрэчы хлапчукі і дзяўчынкі ў якасці падарунка атрымаюць наглядна-выявленчую прадукцыю.

Не забываюць ратавальнікі пра настаўнікаў і тэхнічных працаўнікоў устаноў адукацыі. Праверка ведаў па ўжыванні першасных сродкаў пажаратушэння, дзеянняў персаналу пры сігнале аб эвакуацыі – гэтыя пытанні таксама знаходзяцца на кантролі ў ратавальнікаў.

--- взято с сайта dneprovec.by ---