Падчас вакацый рэчыцкіх школьнікаў сустракалі ў раённым падраздзяленні МНС
Валерый Пажарных,
4 ноября 2018 г. в 14:30
Источник: Dneprovec.by Фото: МНС Речыцкага раёну
Источник: Dneprovec.by Фото: МНС Речыцкага раёну
У перыяд восеньскіх вакацый навучэнцы школ, якія наведваюць прышкольныя лагеры, частыя госці ў рэчыцкіх ратавальнікаў. Экскурсіі ў раённым падраздзяленні МНС праходзяць кожны дзень. Хлопчыкам і дзяўчынкам вельмі цікава пазнаеміцца з ратавальным абсталяваннем, прымерыць баявую вопратку, пасядзець у кабіне сапраўднай пажарнай машыны і, вядома, сфатаграфавацца на памяць.
Падчас экскурсій ратавальнікі яшчэ раз нагадаюць дзецям нумары тэлефонаў службы выратавання, раскажуць аб парадку дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Не застанецца па-за ўвагай школьнікаў і невялічкі музей, створаны рукамі ратавальнікаў, які распавядае пра станаўленне пажарнай службы ў Рэчыцкім раёне.
Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity
Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity