Службы информируют

2391

Акцыя МНС Речыцкага раёну. Каб цыгарэта не апынулась апошняй

 +

Статыстыка сведчыць: амаль 90% гібелі людзей на пажарах адбываецца па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Страшная лічба! Каб прыцягнуць увагу да гэтай праблемы МНС у перыяд з 12 па 30 лістапада праводзіць прафілактычную акцыю "Не прапальвай сваё жыццё".

Акцыя праходзіць у чатыры этапы. Першы з іх адбыўся 12 лістапада. Праходзіў ён на прыпынках грамадскага транспарту і ў салонах гарадскіх аўтобусаў. Разам з працаўнікамі МНС учасць у ім прымалі актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.

Размова з людзьмі пачыналась з пытанняў: “Ці Вы паліце?”, “Ці паліце ў кватэры?”, “Ці паліце, лежачы ў ложку?”. Калі ў адказ чулі “Так”, расказвалі пра небяспеку палення ў ложку, прыводзілі прыклады, калі непатушаная цыгарэта забірала чалавечае жыццё. З пасажырамі, якія не паляць, працаўнікі МНС і іх юныя памочнікі праводзілі тлумачальную гутарку па тэме папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх.

Абсалютная большасць людзей, з якімі ўдалося паразмаўляць падчас правядзення першага этапу акцыі, разумеюць значнасць паднятай праблемы. А гэта азначае, што ў тых суразмоўцаў, хто паліць, у падсвядомасці сутнасць размовы адкладзецца, што не дазволіць, лежачы ў ложку, запаліць цыгарэту, якая можа апынуцца апошняй.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети