Службы информируют

2596

Важныя веды пра бяспеку ад Рэчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях

 +

У рамках акцыі “Адзіны дзень бяспекі” работнікі Рэчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычнае мерапрыемства ў сярэдняй школе нумар сем горада Рэчыцы.

Спачатку былі праведзены навучальные мерапрыемствы з вучнямі першых – чацвертых класаў, дзе юныя памочнікі ратавальнікаў у рамках “Роўны навучае роўнага” правялі гульні, конкурсы па асновах бяспекі жыццядзейнасці, паказалі мультфільм “Чароўная кніга” і ўручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Потым мерапрыемствы працягнуліся з вучнямі старэйшых класаў. З імі ратавальнікі, а таксама прадстаўнікі горгазу, энерганагляду, Чырвонага Крыжа, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах правялі павучальную квэст-гульню “Мы – за бяспеку!” на дзевяці навучальных пляцоўках у спартзале, дзе спаборнічалі пяць каманд.

Пасля завяршэння квэсту і ўзнагароджання пераможцаў дыпломамі і прызамі прысутнічаўшых службаў была праведзена агульнашкольная эвакуацыя.

Завяршыліся мерапремствы дэманстрацыяй тэхнікі, абсталявання і падачай вады, дзе кожны жадаючы мог пабыць у ролі ратавальніка.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети