Общество > Наш быт

5212

Жыхары Рэчыцкага раёна: патрэбен пажарны вадаём! Чаму не выкарыстоўваць той, што дала прырода?

 +

У апошнія гады летнія дзянькі стаяць ці анамальна халоднымі, ці спякотлівымі. Але спякота, курэнне ў пасцелі або гульня дзяцей з запалкамі часта прыводзіць да пажараў. І калі, не дай бог, здараецца няшчасце, мы хуценька выклікаем пажарную ахову. Каб затушыць пажар, службе патрэбна вада. А дзе яе ўзяць?

Зразумела: у пажарным вадаёме. Такі вадаём у в. Якімаўка і Чыжоўка ёсць, але больш на паперы. Некалькі гадоў назад да нас прыехаў бульдозер, туды­-сюды, і атрымаўся вадаём. Але ў сухое надвор`е па яго дну вецер ганяе пыл. Дзе ж выхад?

На погляд маіх вяскоўцаў, ён ёсць. У самым канцы в. Якімаўка, каля лесу, знаходзіцца прыродная сажалка. У ёй нават ёсць крыніцы. Гэтую сажалку патрэбна толькі паглыбіць, і ўсе справы. Для бульдозера гэта 2–3 гадзіны працы.

Трэба дадаць, што жыхары в. Якімаўка і Чыжоўка з нецярпеннем чакаюць вырашэння гэтага пытання. А пакуль ні туды і ні сюды…

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети