Моцны духам жыхар Рэчыцкага району
Источник: Dneprovec.by Фото: из интернета, носит иллюстративный характер
У нашай невялікай вёсцы праз дом ад мяне, па суседску, жыве адзін чалавек. Гэта Мікалай Асіпенка. Як кажуць, жыцце яго не пеставала, але ён усё ж стаў добрым чалавекам. З маленства Мікалай быў прывучаны да сельскагаспадарчай справы, дапамагаў бацьку: і касіў, і араў, і дровы нарыхтоўваў. Прыйшоў час, і ён пайшоў служыць Радзіме.
Адразу трапіў у Афганістан, у самае пекла вайны. Служыў разведчыкам, быў паранены. Ён выжыў, вярнуўся дадому.
Знайшоў сяброўку жыцця. У яе былі свае дзеці, а затым нарадзілася і сумесная дачка. Але зноў жыцце яго ўдарыла пад самы дых: палавінка памерла. Трэба было жыць, і ён жыў. Падраслі дзеці. Ды бяда, як кажуць, адна не ходзіць. У Мікалая здарыўся інсульт, затым другі (адняла правую ногу).
Перасеў мужчына ў інвалідную каляску. Але духам не падае чалавек. Ды і дапамагаюць яму дзеці, блізкія і проста знаёмыя. На жыццё Мікалай глядзіць з аптымізмам: садзіць кветкі, агарод, глядзіць сабаку і кошку. Да яго прыязджаюць унукі, якіх ён вельмі любіць. Яны таксама так і хіляцца да дзеда. І тады ён адчувае сябе шчаслівым.
Хачу пажадаць Мікалаю толькі аднаго: так трымаць і далей!