І павуцінне паляцела, І на асінах ліст трымціць…
Источник: Dneprovec.by Фото: з інтэрнэту, носіць ілюстрацыйны характар
Як жа хутка праляцела лета. І хаця ў гэтым годзе яно было не вельмі ўдалое, але ўсе ж лета ёсць лета. Неўзаметку надыйшла восень. І ветрык ужо дыхае не па-летняму. Пад яго дыханнем трымцяць лісты на асінах, хмаркі на небе сталі плаваць ніжэй, сталі больш цёмнымі і цяжкімі. Раніцай па нізінах стаіць туман, да і восеньскія дажджы сталі частымі гасцямі. І тады ў лесе пайшлі грыбы.
Гэты год выдаўся на дзіва грыбным. Бадай, гадоў дзесяць не было такога ўраджаю. Не назбіраў грыбоў толькі або лянівы чалавек, або вельмі заняты. Што ні кажы, у восені ёсць сваё хараство. Вельмі трапна напісаў аб гэтым А. Пушкін «Унылая пора! Очей очарованье!»
Але на душы – шчымлівае, незразумелае пачуццё. Можа, гэта настальгія па лету, да ці было лі яно? А можа, прадчуванне зімы, якая рана ці позна, а ўсё ж наступіць. І нараджаюцца вершаваныя радкі, якія так і рвуцца з душы:
Прайшло ўжо лета, праляцела,
Пад раніцу туман стаіць,
І павуцінне паляцела,
І на асінах ліст трымціць.
А на вакзале,
Як быццам лету наўздагон,
Ціснуцца ў такі жаданы,
Перапоўнены вагон.
Спяшаюцца ў лес папасці
У гэты восеньскі дзянек.
Грыбкоў у кош сабе пакласці,
Затым прысесці на пянек.
Яшчэ разок у гэтым годзе
Прайсціся сярод верасоў.
Пабыць сам-насам на прыродзе,
Падыхаць водарам лясоў…