16/10/2017

І павуцінне паляцела, І на асінах ліст трымціць…

Як жа хутка праляцела лета. І хаця ў гэтым годзе яно было не вельмі ўдалое, але ўсе ж лета ёсць лета. Неўзаметку надыйшла восень. І ветрык ужо дыхае не па-летняму.

Як жа хутка праляцела лета. І хаця ў гэтым годзе яно было не вельмі ўдалое, але ўсе ж лета ёсць лета. Неўзаметку надыйшла восень. І ветрык ужо дыхае не па-летняму. Пад яго дыханнем трымцяць лісты на асінах, хмаркі на небе сталі плаваць ніжэй, сталі больш цёмнымі і цяжкімі. Раніцай па нізінах стаіць туман, да і восеньскія дажджы сталі частымі гасцямі. І тады ў лесе пайшлі грыбы.

Гэты год выдаўся на дзіва грыбным. Бадай, гадоў дзесяць не было такога ўраджаю. Не назбіраў грыбоў толькі або лянівы чалавек, або вельмі заняты. Што ні кажы, у восені ёсць сваё хараство. Вельмі трапна напісаў аб гэтым А. Пушкін «Унылая пора! Очей очарованье!»

Але на душы – шчымлівае, незразумелае пачуццё. Можа, гэта настальгія па лету, да ці было лі яно? А можа, прадчуванне зімы, якая рана ці позна, а ўсё ж наступіць. І нараджаюцца вершаваныя радкі, якія так і рвуцца з душы:

Прайшло ўжо лета, праляцела,

Пад раніцу туман стаіць,

І павуцінне паляцела,

І на асінах ліст трымціць.

А на вакзале,

Як быццам лету наўздагон,

Ціснуцца ў такі жаданы,

Перапоўнены вагон.

Спяшаюцца ў лес папасці

У гэты восеньскі дзянек.

Грыбкоў у кош сабе пакласці,

Затым прысесці на пянек.

Яшчэ разок у гэтым годзе

Прайсціся сярод верасоў.

Пабыць сам-насам на прыродзе,

Падыхаць водарам лясоў…



--- взято с сайта dneprovec.by ---