Общество > Нам пишут

1281

У Рэчыцкім раёне жыхароў вёсак Ліскі і Крынкі парадавала канцэртная праграма «Ад класікі да сучаснасці»

 +

Цікавая задумка звесці на канцэртнай сцэне класічныя і сучасныя творы ў выканані самадзейных артыстаў належала завучу па выхаваўчай рабоце І. Г. Грубай. У адной творчай звязцы заўзята і з захапленнем працавалі больш за 30 вучняў і дарослыя – настаўнікі і работнікі ДК.

Самае каштоўнае, што ў ходзе репетыцый самадзейным артыстам пашчасціла сустрэцца з класічнымі творамі мастацтва: з шэдэўрамі оперы, аперэты, балету і г. д. Адбылося духоўнае і культурнае ўзбагачэнне нас і нашых вучняў. Канцэрт атрымаўся на славу!

Паланез, арыя Містэра Х, гумарыстычны нумар «Всё хорошо, прекрасная Маркиза!», сучасныя танцы, песні: «Скажите, девушки, подружке вашей…», «Утренняя гимнастика», «В садочке», «Переселение душ», «Песенка кавалергарда», «Камарыкі», «Твои глаза», «Оранжевая песенка», «Спектакль окончен». Усе нумары не пералічыш.

Самыя актыўныя нашы самадзейныя артысты: І. Г. Грубая, С. Р. Палівач, Л. В. Чурсіна, П. С. Калнацкая, А. С. Ерафееў, Н. С. Блізнец, К. Лобан, Я. Палівач, М. Новік, К. Новік, У. Гогаль, Я. Грыб, Б. Грыб, Я. Астапенка, А. Хахол, А. Кумпякоў, К. Кумпякова і іншыя.

Доўга не сціхалі апладысменты ўдзячнай публікі. Вялікі дзякуй стваральнікам свята. Да новых сустрэч, дарагія сябры.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети