12/02/2019

Пішуць жыхары Рэчыцкага района. Дэмабілізацыя

Вясновае надвор'е. Яркае сонца сваімі праменямі лашчыць наваколле. Птушкі заліваюцца звонкім шчэбетам.

Вясновае надвор'е. Яркае сонца сваімі праменямі лашчыць наваколле. Птушкі заліваюцца звонкім шчэбетам.

Настрой у юнака прыўзняты. Ён сёння дэмабілізуецца з арміі. Свае баявыя машыны перадаў навабранцу, праінструктаваў яго, а потым забег да свайго камандзіра, каб развітацца. Той пажадаў хлопцу поспехаў на жыццёвым шляху, падзякаваў за ўзорную службу. Не хочацца развітвацца са сваімі лепшымі кадрамі. У гэты час увайшоў маладзенькі салдат з новага папаўнення і далажыў па ўсёй форме аб выкананні задання. Яму патрэбна было заправіць машыны палівам. Але тут адбыўся канфуз. Аказваецца, што ў машыны ён заліў не паліва, а антыфрыз. Не разабраўся хлопец у каністрах Трэба вучыць маладыя кадры.

Сяргей, так звалі дэмабілізаванага салдата, ехаў у маршрутцы дадому. Праз вокны машыны мільгалі лясныя краявіды. На сэрцы панавала радасць перад блізкай сустрэчай з роднымі. Адзін рубеж жыцця пераадолены. Успаміналіся першыя месяцы службы. Было цяжка прывыкнуць да фізічнай нагрузкі, армейскай дысцыпліны. Паступова набываўся вопыт. У розных сітуацыях даведаўся аб межах сваіх магчымасцяў. Набіраў фізічную форму, асвойваў новыя спецыяльнасці. Так ён навучыўся рамантаваць складаную баявую тэхніку.

У салоне маршруткі гучала песня як пад заказ: «Отслужу, как надо, и вернусь!» Усё было спакойна. Але раптам машына незапланавана спынілася. Паломка ў маторы. Вось тут і спатрэбіліся тэхнічныя ўменні нашага героя. Разам з кіроўцам хутка адрамантавалі – і зноў у дарогу.

Пасажыры дзякавалі Сяргею за дапамогу. А яму не цярпелася хутчэй даехаць да роднай хаты. Там яго чакала бабуля, якая на вечарыне пры адпраўцы ў армію дала яму наказ: «Служы, унучак, добра. Не падводзь камандзіраў і памяць дзеда». І ён не падвёў!

Родная матуля штомесяц пасылала гасцінцы. Салдацкае брацтва іх дзяліла пароўну і радавалася такім прывітанням з дому. З цяплом думаў юнак пра хуткую сустрэчу з бацькам, які для яго з'яўляецца аўтарытэтам і падтрымкай. Лёгкая ўсмешка прабегла па твары. Ён успомніў пра сваю дзяўчыну, якая не забывала каханага. Кожны тыдзень атрымліваў ад яе лісты. У арміі мець падтрымку ад родных і блізкіх дарагога каштуе.

І вось ідзе Сяргей упэўненым крокам па роднай вёсцы з кветкамі ў руках. Знаёмыя вітаюцца і віншуюць. Ён нарэшце дома. Хутка адбудзецца радасная сустрэча з дарагімі яму людзьмі. А наперадзе яго чакаюць цікавыя справы і новы этап жыцця.



--- взято с сайта dneprovec.by ---