Общество > Нам пишут

1488

Пішуць жыхары Рэчыцкага раёна. Сусед

 +

Жыву я ў невялікай вёсачцы Якімаўка. Яна налічвае 90 двароў. Недалёка знаходзіцца чыгунка. Вельмі зручна: можна ездзіць і ў Рэчыцу, і ў Гомель. Людзі тут працавітыя, дружныя.

Наогул, з суседзямі мне пашанцавала. Наш завулак налічвае дваццаць двароў. Амаль усе жывуць тут увесь год. Кажуць, калі маеш добрых суседзяў, то і жывецца добра. Сапраўды так. Яны добразычлівыя, сумленныя людзі, заўсёды дапамагаюць адзін аднаму. Жадаю расказаць аб адным з іх. Мікалай Міхайлавіч Прышчэпаў пражывае праз вуліцу. Гадоў дзесяць назад было асабліва спякотнае лета. Загарэлася суседняя хата, захапілася і хата, дзе зараз жыве Мікалай. Засталіся адны абгарэлыя сцены. Мікалай рашыў абнавіць жылле, і зараз на тым месце стаіць вельмі прыгожая хаціна. І ўсё гэта ён зрабіў амаль адзін, сваімі рукамі. Зразумела, памагаў і сын, але ён працуе: часу не шмат, каб дапамагчы.

Мікалай мае залатыя рукі. Ён можа рабіць усё: абшыў хату дошкамі, пафарбаваў, паставіў сам вокны ПВХ, зрабіў печ, паставіў плот з металапрофіляў, вароты, таксама ёсць і банька, і летні душ. І нават прысядзібны ўчастак дагледжаны, заўсёды прыдамавая тэрыторыя абкошаная.

Ён добры муж, бацька і дзед. Мікалай мае траіх унукаў. Зімой робіць для ніх горку, а летам – пясочніцу. І яшчэ ён вельмі прыемны чалавек.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети