Общество > Нам пишут

922

Пішуць жыхары Рэчыцкага раёна. Дзякуй за дабрачыннасць!

 +

Другім днём Старога Новага года жыхары самай аддаленай вёскі Ровенскаслабодскага сельскага Савета, Грудской, сустракалі гасцей. Імі былі старшыня Савета А. В. Кавалевіч, святар царквы Архангела Міхаіла (аграгарадок Ровенская Слабада) Віталій ды старшыня мясцовага савета ветэранаў працы А. М. Сівуха. Сустрэча ладзілася дзеля віншавання паважаных вяскоўцаў з навагоднімі і калядоўнымі святамі.

Былі сардэчныя словы пажаданняў на будучае, завязалася цікавая гаворка. Аляксандр Васілевіч, старшыня Савета, цікавіўся станам здароўя вяскоўцаў, іх меркаваннем наконт абслугоўвання аўталаўкай, бяспекай пражывання ды шмат чым іншым, што, безумоўна, хвалюе кожнага.

Іерэй Віталій выказаў прапанову, накіраваную на тое, каб арганізаваць падвоз жадаючых на богаслужэнні ў Ровенскую Слабаду. Калі, вядома, будзе на тое ахвота.

Не мінулася без успамінаў. Васіль Давыдавіч Васілец, якому, дарэчы, ужо 89 гадоў, распавёў пра нялёгкія часіны нямецка-фашысцкай акупацыі, пра жорсткасць чужынцаў на нашай зямлі.

Віктар Андрэевіч Гаравы (яму 83 гады) прапанаваў неяк ды не спяшацца з тым, каб руйнаваць старыя дамы, якія засталіся без гаспадароў. Бо, як мяркуе, было б лепш такія хаты рамантаваць з мэтай аддаваць затым людзям на жытло.

Знакамітая даярка былога калгаса імя Дзяржынскага Валянціна Рыгораўна Кузар (ужо сустрэла 82 гады) распавяла пра нягоды пасляваеннай адбудовы мясцова-калектыўнай гаспадаркі. Павіншавала прысутных на сустрэчы з 90-годдзем КСУП «Дзяржынскі-агра» (дырэктар Л. Б. Лешчанка), слушна пажадала, каб і сёлетнім годам на Беларусі было ціха і мірна, каб не было ваеннай калатнечы, а бацькі з дзядамі радаваліся дзецям ды ўнукам.

Калі час сустрэчы наблізіўся да свайго лагічнага завяршэння, святар Віталій падараваў ветэранам працы абразы Божай Маці. Мне ж, старшыні савета ветэранаў, было прыемна выканаць даручэнне высокапаважанай Веры Рыгораўны Бухавец, кіраўніка прыватнага гандлёва-унітарнага прадпрыемства «Бухавец В. Р.», – павіншаваць ды ўручыць кожнаму са старажылаў вёскі Грудское калядоўныя падарункі, якія яна, Рыгораўна, парупілася падрыхтаваць. «Шчырае дзякуй!» – гучала ў адказ. За клопат у дачыненні іх, вяскоўцаў, за падарункі, за карысную сустрэчу ў цэлым.

Ад імя вяскоўцаў і Ровенскаслабодскага савета ветэранаў працы самы час выказаць Веры Рыгораўне Бухавец шчыра-яскравае, бо дабрыня душы са спагадаю каштуе шмат!

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity