08/12/2015

У Гродне праходзіла спартакіяда па вольнай барацьбе. Бронза – у Холмеч

У пачатку лістапада ў Гродне праходзіла спартакіяда па вольнай барацьбе сярод дзіцяча-юнацкіх спартовых школ паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі 2000–2002 гадоў нараджэння. Як паведаміў рэдакцыі трэнер Холмецкай ДЮСШ Мікалай Шастапалаў, у спаборніцтвах узялі ўдзел і выхаванцы спортшколы аграгарадка.

Тры дзяўчынкі – Карына і Хрысціна Ільіны, Наталля Бельская, а таксама хлопец – Дзмітрый Мельнікаў – абаранялі гонар Холмеча на гродзенскім дыване.

Ва ўпартым змаганні ў вагавай катэгорыі 32 кілаграмы Дзмітрый МЕЛЬНІКАЎ  (на здымку) здолеў узняцца на ганаровую трэцюю прыступку п’едэсталу гонару, за што быў узнагароджаны бронзавым медалём і граматай, а каманда – кубкам.

Рыхтавалі холмецкіх спартоўцаў да выступу трэнеры Холмецкай ДЮСШ Мікалай Шастапалаў і Ніна Еўдакімава.
Пажадайма юным вясковым барцам поспехаў у наступных спаборніцтвах!

--- взято с сайта dneprovec.by ---