Калектыў і вучні СШ № 2 віншавалі ветэрана
У калектыва СШ № 2 стала добрай традыцыяй віншаваць настаўнікаў-ветэранаў са святам вясны, маладосці, кахання.
Мне з маімі вучнямі 7 “В” класа пашанцавала: мы наведалі і віншавалі Зінаіду Рыгораўну Тагараву.
Зінаіда Рыгораўна адносіцца да таго пакалення, якое адчула на сабе цяжар ваеннага і пасляваеннага аднаўленчага перыядаў.
Нарадзілася яна 31 снежня 1925 года ў Ленінградзе. Закончыла медыцынскае вучылішча, працавала фельдшарам-акушэрам у шпіталі маці і дзяцяці, а ў час вайны працавала на чыгунцы.
Выйшла замуж за лётчыка Аляксея Барысавіча Тагарава. У 1952 годзе нарадзіла дачку Лідзію. Па доўгу службы Аляксей Барысавіч трапіў у Кітай. Затым па стане здароўя быў мабілізаваны і яму прапанавалі пакінуць Ленінград і пераехаць на пастаяннае месца жыхарства ў Беларусь. Сям’я выбрала жывапіснае месца – горад Рэчыцу.
Зінаіда Рыгораўна скончыла курсы кройкі і шыцця і паступіла на працу ў сярэднюю школу № 4, затым – у СШ № 8. Закончыла працоўную дзейнасць у СШ № 2, выйшла на заслужаны адпачынак.
Сёння Зінаіда Рыгораўна – ветэран працы, блакадніца, ветэран працы і проста цудоўны чалавек і абаяльная жанчына.
Жадаем Вам, Зінаіда Рыгораўна, добрага здароўя, асабістага шчасця і мірнага неба над галавой.