07/03/2017

Настаўнік, які выкладае жыццё

Настаўнік. У жыцці кожнага з нас ён ёсць: строгі, любімы і проста паважаны, са сваім характарам, грамадзянскай пазіцыяй і метадамі выкладання. Прынята лічыць, што ўсё ў асабістым жыцці залежыць ад нас саміх. Але нярэдка на нашым шляху сустракаюцца людзі, якія дапамагаюць абраць правільны шлях, зразумець, у чым заключаецца тваё сапраўднае прызванне.

Настаўнік. У жыцці кожнага з нас ён ёсць: строгі, любімы і проста паважаны, са сваім характарам, грамадзянскай пазіцыяй і метадамі выкладання. Прынята лічыць, што ўсё ў асабістым жыцці залежыць ад нас саміх. Але нярэдка на нашым шляху сустракаюцца людзі, якія дапамагаюць абраць правільны шлях, зразумець, у чым заключаецца тваё сапраўднае прызванне; яны ўласнай працай паказваюць прыклад адданасці справе, запальваюць у душы агеньчык творчага неспакою.

Раіса Ярамчук закончыла Глушэцкую пачатковую школу, затым вучылася ў Чарнянскай (5– 7 класы). У сям’і было чацвёра дзяцей. Бацькі жылі ў пасёлку Чырвоны Кастрычнік Чарнянскага сельсавета. Пасля заканчэння школы паўстала пытанне: ці працягваць вучобу далей, бо трэба было дапамагаць бацькам па гаспадарцы. І маці, як цяжка ёй ні даводзілася, зрабіла ўсё, каб дачка магла вучыцца. Дзяўчына разам з іншымі аднагодкамі перапраўлялася на лодцы праз раку, каб атрымаць сярэднюю адукацыю. Дзесяты клас заканчвала ў Чабатовіцкай сярэдняй школе Буда-Кашалёўскага раёна.

Затым гады вучобы ў Гомельскім педагагічным інстытуце. Як малады спецыяліст настаўнік-матэматык Раіса Іванаўна атрымала накіраванне ў сельскую школу Петрыкаўскага раёна, а праз год выйшла замуж.

Раіса Іванаўна і Васіль Арцёмавіч абодва настаўнікі, выкладалі ў Чырвонадубраўскай школе. Выхавалі трох дзяцей…

Праблем з дысцыплінай на ўроках матэматыкі ў яе ніколі не ўзнікала. Раіса Іванаўна строгая, прынцыповая, патрабавальная і справядлівая. Імкнучыся навучыць рабят, перадавала ім усе свае веды. Для яе характэрна любоў да свайго прадмета, жаданне падзяліцца ведамі і ўменне падаць нават складаны матэрыял даступна, зразумела, сістэматызавана і лагічна… Цярпліва тлумачыла, калі штосьці не разумелі вучні.

Р.І. Ярамчук з павагай ставіцца да адзінока пражываючых аднавяскоўцаў і да ўсяго, што адбываецца ў вёсцы.

Многія выпускнікі, якіх вучыла Раіса Іванаўна памятаюць яе ўрокі, паважаюць яе, дзякуюць за веды, уважлівыя адносіны і цярпенне. Не адно пакаленне вучняў удзячна сваёй настаўніцы Раісе Іванаўне за вернасць прафесіі і жыццёвую мудрасць. З гадамі нікуды не прапала яе інтэлігентнасць і дабрыня. Моцнага Вам здароўя, жыццёвага аптымізму, бадзёрасці і заўседы добрага настрою!



--- взято с сайта dneprovec.by ---