Общество > Персоналии

3051

Люзді зямлі Рэчыцкай. Валянціна СЯРГЕЕВА. Сапраўдная захавальніца гісторыі Васілевічаў ды проста цікавы і неабыякавы чалавек

 +

Вясна. Ласкава свеціць веснавое сонейка. Па небе плывуць лёгкія аблачынкі. Вакол цішыня. Гарадок яшчэ спіць. Зрэдку даносяцца гул машын ды спевы птушак. Вуліца. Па дарозе ідуць рэдкія прахожыя. І вось здалёк заўважаю знаёмую хрупкую постаць жанчыны. Углядаюся: не, не памылілася – гэта ідзе яна, Валянціна Аляксандраўна, відаць, па сваіх справах. Ідзе не спяшаючыся, радуецца веснавой сонечнай раніцы. Адзінкавыя прахожыя ветліва вітаюцца, усміхаюцца ёй. Прадстаўнікі больш сталага ўзросту вітаюцца, схіляючы галовы, аддаючы глыбокую павагу гэтай жанчыне. Гэта не проста жанчына… Гэта сапраўдны залаты скарб нашай Васілевіцкай зямлі. Гэта жанчына – гісторык з вялікай літары, сапраўдны майстар педагагічнай справы, вялікі краязнавец-аматар ды проста цікавы, цудоўны, неабыякавы чалавек, ласкавая матуля, клапатлівая бабуля.

Нарадзілася Валянціна 10 красавіка 1944 года ў г. Ленінградзе ў сям’і ваеннаслужачага. Праз пяць гадоў сям’я пераехала ў г. Талін. У 1963 годзе яна скончыла школу, год працавала манцерам АТС. З 1965 па 1969 год вучылася на гістарычным факультэце Пскоўскага педінстытута. Потым працавала настаўніцай у Вышемірскай школе. У 1977 г. сям’я пераехала ў Васілевічы.

З тае пары Валянціна Аляксандраўна ніколі не пакідала наш горад, які стаў для яе родным. Працавала настаўніцай гісторыі, арганізатарам у местнай СШ. Яна ніколі не шукала лёгкага хлеба, не здрадзіла любімай справе. Заўсёды добрасумленна выконвала свае службовыя абавязкі, карысталася заслужанай павагай сярод калег і вучняў. Сціпласць, працавітасць, вялікая адказнасць за даручаны ўчастак работы – вось тыя якасці, якія вылучаюць яе сярод іншых.

Любімай справе яна прысвяціла 25 гадоў свайго жыцця. Многім сваім вучням дапамагае абраць правільны шлях у жыцці. Здзіўляешся, адкуль у гэтай хрупкай жанчыны столькі энергіі, маладога задору, цярпення, энтузіязму. Відаць, гледзячы на яе, многія выпускнікі школы абралі сабе нялёгкую прафесію педагога, каб падалей працягнуць традыцыі любімай настаўніцы. Працуючы ў школе гісторыкам, яна пачала актыўна займацца краязнаўчай і пашуковай работай. Як вынік у школе быў створаны і да сённяшняга часу дзейнічае музей Баявой Славы. Дзякуючы яе старанню, крапатлівай працы па брацкаму захараненню, ва ўрочышчы Рубанкі былі знойдзены імёны 87 падпольшчыкаў, партызан і мірных грамадзян. Гэтай вельмі адказнай і такой патрэбнай справе служыць Валянціна Аляксандраўна больш чым 20 гадоў. Сенняшнія вучні з гонарам праводзяць у школьным музеі экскурсіі, урокі мужнасці, сустракаюць дарагіх гасцей. Музей з’яўляецца гонарам школы. Працягвае традыцыі былая вучаніца маёй гераіні Л. Я. Кечка. Тэме Вялікай Айчыннай вайны, Васілевіцкаму падполлю былі прысвечаны многія публікацыі. «У глыбокім тыле фашыстаў», «З гісторыі Васілевіцкага падполля ў час Вялікай Айчыннай вайны» увайшлі ў кнігу «Памяць». З-пад яе пера выйшлі ў свет «Заметкі краяведа з Васілевіч» (2008 г., г. Гомель), «Прататыпы герояў ваеннай трылогіі І. Навуменкі» (2010 г., г. Мінск), «З вопыту работы музея Баявой Славы Васілевіцкай СШ» (2010 г., г. Гродна). Больш 10 артыкулаў па гісторыі г. Васілевічы былі надрукаваны ў газеце «Дняпровец».

Валянціна Аляксандраўна доўгія гады з’яўляецца старшынёй савета ветэранаў горада і членам Рэчыцкай раённай арганізацыі ветэранаў. Больш і лепш гісторыю нашага горада не ведае ніхто. Яна сапраўдная захавальніца гісторыі Васілевічаў.

За вялікі ўклад у пошукавай рабоце яна была адзначана шматлікімі Падзякамі раённай ветэранскай арганізацыі, Ганаровай граматай Гомельскага абласнога Савета ветэранаў (2010 г.), Ганаровай граматай Рэчыцкага выканаўчага камітэта (2013 г.), узнагароджана юбілейным медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашыстскіх захватчыкаў». За ваенна-патрятычную работу ўзнагароджана Пахвальная граматай і памятным знакам міжнароднага фонда «Перамога 1941–1945» і клуба Герояў Савецкага Саюза (г. Санкт-Пецярбург), 2007 г.

Шмат павагі ўдзяляла Валянціна Аляксандраўна вывучэнню творчасці нашага славутага земляка – народнага пісьменніка Беларусі І. Я. Навуменкі. Брала ўдзел у міжнародных канферэнцыях «Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры», «Творчасць І. Навуменкі – славянскі, еўрапейскі, сусветны кантэкст, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння І. Я. Навуменкі».

З 1994 г. Валянціна Аляксандраўна на заслужаным адпачынку. Але менавіта ў гэты час яшчэ больш раскрылася яе актыўная жыццёвая пазіцыя. Яна той чалавек, які ніколі не сядзіць без справы. Як адзначае сама гераіня, жыццё на пенсіі толькі пачынаецца, з’явілася больш вольнага часу, каб займацца любімай справай, патрэбнай нашчадкам. Галоўнае, каб паспець!

З кожным днём усё менш і менш застаецца жывых сведкаў тых жудасных падзей. Таму трэба занатаваць іх кожнае слова, каб увекавечыць іх памяць.

Пад непасрэдным удзеле В. Сяргеевай і кіраўніцтве былі праведзены маштабныя гарадскія мерапрыемствы. Па крупіцах сабрала багацейшы матэрыял па гісторыі Васілевіцкай бальніцы, якая не так даўно адзначыла свой 90-гадовы юбілей. Прылажыла яна сваю руку да 150-гадовага юбілею народнай адукацыі нашага горада. На свята з’ехаліся шматлікія выпускнікі, былыя выкладчыкі з усіх куточкаў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Гэта дзякуючы маёй гераіні ў сярэдняй школе створаны другі музей – музей гісторыі школы, якая ў 2016 годзе адзначыла свой слаўны юбілей.

Не засталася Валянціна Аляксандраўна ў баку, калі мясцовая царква, Васілевіцкі прыход, адзначыў свой 190-гадовы юбілей, адкрыла новыя, дагэтуль невядомыя звесткі. Брала ўдзел у Пасхальным фестывалі, які па ініцыятыве айца Паўла праходзіў у гарадской бібліятэцы. Фестываль не пакінуў раўнадушнымі ні дарослых, ні дзяцей. Стала ўжо добрай традыцыяй пачынаць Дні памяці памінальным малебнам на брацкіх могілках і ва ўрочышчы Рубанкі. Да 140-гадовага юбілею адной з самых старэйшых у Беларусі метэаралагічнай станцыі Валянціна Аляксандраўна таксама падрыхтавала эксклюзіўны матэрыял, які папоўніў багатую гістарычную скарбонку Васілевічаў. Апошняе дзецішча Валянціны Аляксандраўны – гэта стварэнне клуба «Жывіца», што ўжо шэсць гадоў існуе пры Васілевіцкай гарадской бібліятэцы імя Івана Навуменкі. Ды гэта не клуб, а ўніверсітэт трэцяга ўзросту. А «студэнты» гэтай установы – паважаныя людзі пенсійнага ўзросту. Старэйшай удзельніцы клуба Н. І. Брэль 81 год. Пра сябе мы называем Валянціну Аляксандраўну рэктарам, апошнім энцыклапедыстам нашага горада, бо яна ведае ўсё. А галоўнае, што свае веды стараеца перадаць іншым.

На пасяджэннях клуба мы знаёмімся з творчасцю мясцовых пісьменнікаў, знакамітых мастакоў, музыкантаў, з вядомымі ўраджэнцамі нашых мясцін, займаемся псіхалагічнымі трэнінгамі. Дзякуючы Валянціне Аляксандраўне, былі арганізаваны цікавыя вандроўкі па знакамітых мясцінах Гомельшчыны, наведалі мы стаянку першабытных людзей в. Юравічы, Юравіцкі манастыр Калінкавіцкага раёна, канцлагер Азарычы, сядзібу Козел-Паклеўскіх і г. д. А колькі вядомых, славутых людзей прыязджалі да нас на творчыя сустрэчы.

Валянціна Аляксандраўна не толькі вельмі таленавіты чалавек, але і вельмі цудоўны апавядальнік. Калі яе слухаеш, здаецца, спыняецца час. Яна зачароўвае сваім голасам, а матэрыял падае вельмі проста, лаканічна, даступна, цікава і эмацыянальна. Таму кожны тыдзень мы ідзем у бібліятэку як на свята. За гэта мы вельмі ўдзячны свайму кіраўніку.

Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Гэта таксама пра яе. Яна спрабуе пісаць вершы, апавяданні, і гэта ў яе нядрэнна атрымліваецца. Яе творы былі надрукаваны ў часопісе «Планета сям’я». Амаль пяць гадоў таму назад яна напісала нарыс «Васілевічы. Гісторыя мястэчка, якое так і не стала горадам». Гэты нарыс, прысвечаны гісторыі Васілевічаў, які так і не зрабіўся вялікім населеным пунктам, аб якім марылі мясцовыя жыхары. Матэрыял заслугоўвае ўвагі. Але, на вялікі жаль, гэта кніга да сённяшняга часу не надрукавана. У самой няма сродкаў, а спонсара да гэтага часу так і не знайшлося. Можа, хто прачытае мой аповед і праца маёй гераіні зацікавіць і нехта дапаможа выдаць кнігу (недзе 150 старонак). Паверце, вы не пашкадуеце, а мы будзем вельмі ўдзячны. Хто не ведае мінулага, той не мае будучага.

Валянціна Сяргеева – чалавек вельмі сціплы, асаблівы, шчыры. Мы ганарымся, што яна наш сучаснік. Яна нераўнадушны чалавек і вакол сябе збірае такіх жа неабыякавых людзей. Пішу і вельмі хвалююся, баюся, што словамі не змагу перадаць усю яе веліч, апантанасць любімай справай, вялікай любоўю да людзей, да гісторыі роднай зямлі.

10 красавіка наша шаноўная Валянціна Аляксандраўна святкуе свой слаўны 75-гадовы юбілей. У гэта вельмі цяжка паверыць. Ды што гэтыя лічбы! Чалавеку столькі, на колькі ён сябе адчувае. Для яе пенсія – гэта не старасць, як прывыклі думаць, а другое дыханне?

Яна заўсёды маладая душою, радуецца жыццю, творыць дабро і дорыць яго людзям. Ці не гэта сапраўднае шчасце?

Паважаная Валянціна Аляксандраўна! Ад імя ўсіх членаў клуба «Жывіца» прыміце нашыя пажаданні са слаўным юбілеем! Зычым моцнага здароўя, незгасальнай энергіі, новых здзяйсненняў і маштабных праектаў.

Няхай кожны дзень будзе радасным і непаўторным, а мы заўсёды з Вамі! Дзякуй, што Вы ў нас ёсць.

З павагай і ўдзячнасцю, Антаніна БОБР, г. Васілевічы


Калектыў «Дняпроўца» далучаецца да віншавання і жадае нашаму таленавітаму пазаштатнаму аўтару моцнага здароўя, бясконцага натхнення, шчасця ў будні і шчасця ў святы, хай добрыя весткі прыходзяць Вам у хату!


Валентина СЕРГЕЕВА

Светлой памяти родителей: Натальи Михайловны и Александра Дорофеевича

У Ленинграда своё измерение войны:

900 тяжелейших дней…

Голода, холода, тьмы,

Когда враг стоял у дверей.

 

Мама моя до этой войны

Уже воевала на Финской.

Выносила раненых

             из фронтовой полосы,

Постоянно рискуя жизнью.

 

С той поры мы статью храним

«Если ранили друга…»

И снимок мамы, такой молодой,

 С медалью «За боевые заслуги».

 

Потом учила дружинниц,

Совсем ещё девчонок,

Как спасать людей

И оказывать им помощь.

 

И это всё пригодилось

С началом большой войны.

Когда под бомбежку

             девчат выводила

На боевые посты.

 

Спасали людей, разбирали завалы,

Если бомба попала в дом.

Через узкие щели лезли в подвалы –

Может, кто-то остался живой.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети