Спорт > Силовые виды

6061

Павел Сумак з Рэчыцы заняў другое месца ў абсалютным заліку адкрытага Кубка Італіі ў армрэслінгу

 +

У спаборництвах адкрытага Кубку Італіі ў армрэслінгу, што праходзіў 5 снежня ў прыгарадзе Мілана горадзе Турбіга, узялі ўдзел спартоўцы з Венгрыі, Славакіі, Румыніі і, вядома ж, самой Італіі. Беларусь прадстаўляў рэчыцкі барацьбіт на руках Павел Сумак.

Павел Сумак з кубкам Італіі ў роднай спартовай зале СК «Надзея» ў Рэчыцы
Павел Сумак з кубкам Італіі ў роднай спартовай зале СК «Надзея» ў Рэчыцы

У сваёй вагавай катэгорыі  85 кг. сярод паўтара дзясятка ўдзельнікаў Павел заняў два першыя месцы ў барацьбе і на правую руку, і на левую, пераадолеўшы ў вырашальным двубоі румынскага  атлета Луку Занхі (Luca Zanchi) і выйшаўшы ў суперніцтва за абсалютнае першынство.

Моманты спаборніцтваў
Моманты спаборніцтваў

У “абсалютцы” змагалася больш за 20 чалавек з розных вагавых катэгорый. Павел прайграў толькі віцэ-чэмпіёну Італіі Томасу дэ Маркі (Thomas De Marchi), які і стаў абсалютным чэмпіёнам адкрытага Кубка Італіі. Беларус Павел Сумак заняў другую прыступку п’едэсталу гонару. Прызавы кубак яму ўручаў мэр горада Турбіга Хрысціян Гаравалья.

Павел Сумак - пераможца, і прызёры ў вагавай катэгорыі 85 кг разам з мэрам горада Турбіга Хрысціянам Гаравалья (крайні справа).
Павел Сумак - пераможца, і прызёры ў вагавай катэгорыі 85 кг разам з мэрам горада Турбіга Хрысціянам Гаравалья (крайні справа)

Павел працуе загадчыкам вытворчай службы на Беларускім газаперапрацоўчым заводзе. Армрэслінгам ён захапіўся з 18 гадоў, пачаўшы трэнавацца ў вядомага рэчыцкага трэнера Анатоля Стрыжака, які выгадаваў не аднаго вядомага спартоўца, што ўслаўляюць Рэчыцу на самых розных спаборніцтвах. У 2014 годзе Павел стаў першым  на “Адкрытым кубку Познані” ў Польшчы, сярод таксама больш чым 20 ўдзельнікаў з шасці краін.

Узнагароды Паўла Сумака за перамогу на правую і левую руку ў вагавай катэгорыі 85 кг. і кубак за другое месца ў асабістым заліку.
Узнагароды Паўла Сумака за перамогу на правую і левую руку ў вагавай катэгорыі 85 кг. і кубак за другое месца ў асабістым заліку

Варта адзначыць, што паездку на спаборніцтвы ў Італію Павел здзейсніў за свой уласны кошт, але ж здолеў там уславіць не толькі наш горад, але і ўсю нашу краіну. Віншуйма земляка і зычым яму яшчэ больш важкіх перамог, а рэчыцкай школе армрэслінга – далейшага развіцця.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети