Першае месца Кубка Беларусі ў паўэрліфтынгу – у Рыгора Цярэшчанкі з Рэчыцы
Андрэй Мядзведзеў,
28 декабря 2015 г. в 13:44
У спорткомплексе “Стайкі” каля Мінска 20 снежня завершыліся спраборніцтвы Кубка Беларусі ў класічным паўэрліфтынгу. Адны з лепшых вынікаў паказалі спартоўцы з Рэчыцы.
У вагавай катэгорыі 66 кг інструктар спартовага комплекса “Імпульс”, што ў Наварэчыцкім мікрараёне, Рыгор Цярэшчанка, заняў першае месца. Набраўшы ў суме 570 кг (прысяданне 200 кг, ціск лежачы 120 кг, і цяга 250 кг) , ён усталяваў новыя рэкорды рэспублікі ў цяге і ў суме.
На жаль, не ўдалося трапіць у лік прызёраў у вагавай катэгорыі 120 кг Івану Рогаву, які з сумай 662 кг (прысяданне 242 кг, ціск лежачы 160 кг, цяга 260 кг), саступіўшы спартоўцу, што атрымаў бронзавы медаль, усяго 13 кг, заняў чацьвёртае месца.
Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity
Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity