Спорт > Силовые виды

2060

У Рэчыцы 15 і 16 студзеня пройдзе адкрыты турнір па цяжкой атлетыцы памяці Юрыя Садоўнікава

 +

У турніры чакаецца ўдзел цяжкаатлетаў з Гомеля, Мазыра, Калінкавічаў, Рагачова, Хойнікаў.

Юрый Садоўнікаў (архіўнае фота)
Юрый Садоўнікаў (архіўнае фота)

Рэчыцкі трэнер Юрый Садоўнікаў пачаў працаваць на аддзяленні цяжкой атлетыкі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 1 з самага яго адкрыцця ў 1997 годзе. Таленавіты выхавальнік здолеў прыцягнуць у цяжкую атлетыку многіх дзяцей, якія прысвяцілі сябе спорту, яму ўдалося выгадаваць вядомага майстра спорту міжнароднага класа, бронзавую прызёрку чэмпіяната Еўропы (2010), удзельніцу чэмпіяната свету (2009), шматразовую пераможцу і прызёрку чэмпіянатаў Беларусі, Шэмшат Туляеву, а таксама 7 майстроў спорту, 23 кандыдаты ў майстры спорту, 25 спартоўцаў-першаразраднікаў. На вялікі жаль, 19 лістапада 2014 года яго не стала. Але яго выхаванцы і прадаўжальнікі ягонай справы – цяперашнія трэнеры і дзеючыя спартоўцы – вырашылі арганізаваць у Рэчыцы турнір памяці свайго трэнера.

Момант мінулага турніру
Момант мінулага турніру

Першы такі турнір прайшоў у снежні 2014 года. Сёлета ж на спаборніцтвах чакаюць юнакоў 2001 года нараджэння і маладзейшых, дзяўчат 2000 года нараджэння і малодшых, а таксама мужчын, якія будуць спаборнічаць паводле сістэмы Сінклера без уліку ўзросту. У асабістых спаборніцтвах пераможцаў вызначаць згодна з сумай двухборья. Лепшых чакаюць медалі, дыпломы. Таксама ўпершыню будуць выдавацца пасведчанні аб наданні рэкорда турніру тым спартоўцам, якія пакажуць самыя істотныя вынікі.

Арганізатары турніру шчыра запрашаюць усіх ахвочых паглядзець цікавыя спаборніцтвы і падтрымаць рэчыцкіх цяжкаатлетаў на турнір, які пачнецца аб 11-й гадзіне 15 студзеня ў будынку спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву № 1, што на вуліцы Сняжкова.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети