Спорт > Силовые виды

1808

Каманда з Рэчыцы перамагла ў першынстве Гомельскай вобласці ў армрэслінгу

 +

У культурна-спартовым комплексе ГДТУ імя П. Сухога прайшлі чэмпіянат і першынство Гомельскай вобласці па армрэслінгу. У спаборніцтвах бралі ўдзел больш за 120 спартоўцаў з навучальных устаноў і СДЮШАР прафсаюзаў Гомеля, а таксама Мазыра, Рэчыцы, Калінкавічаў, Жлобіна. Рэчыцкія барацьбіты на руках паказалі найлепшыя вынікі.

У першынстве вобласці спаборнічалі спартоўцы 1998 года нараджэння і маладзейшыя. Пераможцы і прызёры вызначаліся паводле сумы ачкоў у барацьбе на правую і левую рукі. Першыя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі: сярод дзяўчат у катэгорыі 50 кг – Наталля Лапко, якая вучыцца ў аграрным каледжы, а ў катэгорыі 60 кг – Вікторыя Ісакава са школы № 11; сярод юнакоў у катэгорыі 55 кг – Аляксей Смоліч, 60 кг – Уладзімір Помазаў, 50 кг – Арцём Самсонаў (усе трое хлопцаў навучаюцца ў сёмай школе), 65 кг – Арцём Арэф’еў, які вучыцца ў РДПАТЛ. На другіх прыступках п’едэсталу гонару апынуліся: у вазе 75 кг – Дзмітрый Караленка з РДПАТЛ, 50 кг – Ян Верабей, 60 кг – Арцём Ліплянскі (абодва з СШ № 11), +80 кг – Леанід Валошын. Трэція месцы скарыліся: у вагавай катэгорыі 60 кг – Мікалаю Сівуху, а сярод спартоўцаў вагой +80 кг – Уладзіславу Бубенюку (прызёры вучацца ў СШ № 7). У камандным заліку каманда ДЮСШ № 1 Рэчыцкага раёна заняла першае месца.

Чэмпіянат вобласці праводзіўся сярод дарослых удзельнікаў. І тут таксама нашы спартоўцы былі сярод лепшых. У вагавай катэгорыі 60 кг першае месца заняў Мікола Стась. На другія месцы ўзняліся Арцём Нікіценка ў катэгорыі 70 кг, Дзмітрый Качэня – сярод барацьбітоў вагой 80 кг, Аляксандр Мельнікаў – у вазе 100 кг і Леанід Валошын – у вагавай катэгорыі +100. На трэціх прызавых месцах апынуліся ў катэгорыі 60 кг Уладзімір Помазаў, у вазе 75 кг – Антон Балмакоў, сярод спартоўцаў вагой 85 кг – Руслан Морар. Пры гэтым трое апошніх хлопцаў выканалі разрад кандыдата ў майстры спорту. Сярод жанчын другой у вагавай катэгорыі 65 кг стала Алена Лапіна, якая падчас сваіх двубаёў выканала нарматыў кандыдата ў майстры спорту, на трэцім месцы ў катэгорыі 60 кг апынулася Вікторыя Ісакава. Другое агульнакаманднае месца – годны вынік і ў гэтым спаборніцтве. Рыхтаваў каманду да выступу трэнер Анатоль Стрыжак.

Дарэчы, Наталля Лапко, Вікторыя Ісакава, Аляксей Смоліч, Уладзімір Помазаў, Арцём Самсонаў, Арцём Арэф’еў, Мікалай Стась, Арцём Нікіценка, Дзмітрый Качэня, Александр Мельнікаў і Леанід Валошын уключаныя ў зборную каманду вобласці для ўдзелу ў першынстве Беларусі,  якое адбудзецца ў красавіку ў Мінску, а пяцёра апошніх –  яшчэ і ў зборную Гомельшчыны на ўдзел у чэмпіянаце краіны, які запланаваны ўжо на сакавік і будзе праводзіцца ў нашым абласным цэнтры. Пажадайма нашым спартоўцам удачы ў маючых адбыцца спаборніцтвах!

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети