Спорт > Силовые виды

4054

Бронзу Чэмпіяната Еўропы па класічным паўэрліфтынгу атрымаў Рыгор Цярэшчанка з Рэчыцы

 +

9 сакавіка на Чэмпіянаце Еўропы па класічным паўэрліфтынгу, які ў гэтыя дні праходзіць у эстонскім горадзе Тарту, у дывізіёне OPEN MEN у вагавай катэгорыі 66 кг трэцяе месца заняў рэчычанін Рыгор Цярэшчанка.

Рыгор выступаў у катэгорыі, якая складалася з васьмі чалавек і з сумай 562,5 кг стаў бронзавм прызёрам, прапусціўшы наперад Анты Савалайнэна (Savolainen Antti) з Фінляндыі, які стаў першым, і француза Тама Люе (Louet Thomas), які атрымаў срэбра.   

Ва ўпартай барацьбе, якая разгарнулася паміж амаль роўнымі паводле папярэдніх вынікаў удзельнікамі, Рыгор Цярэшчанка набраў  у прысяданні 202,5 кг, атрымаўшы за гэты рух малы срэбны медаль, саступіўшы золата толькі  паводле ўласнай вагі. У ціску лежачы Рыгору скарыліся 122, 5 кг і ў станавой цязе 237,5 кг. 

Рыгор Цярэшчанка пачаў займацца цяжкой атлетыкай пад кіраўніцтвам вядомага рэчыцкага трэнера Юрыя Садоўнікава. Апошнія гады ён самастойна рыхтаваўся да выступленняў на розных спаборніцтвах на базе спартовага комплекса “Імпульс”, дзе Рыгор працуе інструктарам. Да чэмпіяната Еўропы ён напружана трэнаваўся вечарамі пасля працы.

Віншуем нашага земляка з важкай перамогай!

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети