11/05/2016

Трыумф рэчыцкага паўэрліфтынгу на Чэмпіянаце Беларусі

З 4 па 8 мая ў горадзе Ашмяны на Гродзеншчыне прайшоў Чэмпіянат Беларусі па класічным паўэрліфтынгу. Рэчыцкія спартоўцы паказалі вынікі, якія ўразілі многіх.

З 4 па 8 мая ў горадзе Ашмяны на Гродзеншчыне прайшоў Чэмпіянат Беларусі па класічным паўэрліфтынгу. Рэчыцкія спартоўцы паказалі вынікі, якія ўразілі многіх.

У спаборніцтвах сярод ветэранаў узялі ўдзел пяць рэчычан і ніхто з іх не застаўся без узнагарод. Самы ўзроставы спартовец – васьмідзесяціаднагадовы Сяргей Макаравіч Сіротка ў вагавай катэгорыі да 74 кг заняў першае месца, набраўшы ў суме трохбор’я 295 кг (115+32,5+147,5). Анатоль Карнякоў, якому цяпер 75 гадоў, у вагавай катэгорыі да 83 кг узяў золата з ціску лежачы, выціснуўшы 85 кг і ўсталяваўшы рэкорд краіны сярод ветэранаў у сваёй узроставай катэгорыі. Пераможцамі сярод ветэранаў у сваіх вагавых катэгорыях сталі таксама Леанід Мажэйка і Юрый Грубы. Віталь Фралоў стаў другім паводле сумы трохбор’я і бронзавым прызёрам у практыкаванні ціск лежачы.

Сяргей Макаравіч Сіротка
Сяргей Макаравіч Сіротка
Леанід Мажэйка
Леанід Мажэйка
Юрый Грубы
Юрый Грубы – першае месца, Віталь Фралоў – другое

Срэбны медаль Чэмпіянату рэспублікі атрымаў і самы юны рэчыцкі ўдзельнік Раман Малярэнка, які зараз навучаецца ў Рэчыцкім дзяржаўным прафесійным аграрна-тэхнічным ліцэі. У спаборніцтвах сярод юнакоў у вагавай катэгорыі да 66 кг ва ўпартай барацьбе ён саступіў пераможцу ўсяго 5 кг, набраўшы ў суме трохбор’я 415 кг (150+92,5+172,5).

Раман Малярэнка атрымаў срэбны медаль
Раман Малярэнка атрымаў срэбны медаль
Іван Рогаў
Іван Рогаў
Рыгор Цярэшчанка
Рыгор Цярэшчанка

У спаборніцтвах сярод мужчын у катэгорыі да 66 кг золата атрымаў Рыгор Цярэшчанка. Ён здолеў набраць у суме трохбор’я неверагодныя для многіх 607,5 кг, што на 37,5 кг перавышае існаваўшы дагэтуль рэкорд Беларусі, які таксама быў усталяваны Рыгорам ў снежні 2015 года. Падчас гэтых спаборніцтваў Рыгор Цярэшчанка ўсталяваў 4 рэкорды краіны – 2 у цязе станавой і 2 у суме (прысяданне – 215 кг, што роўнае рэкорду рэспублікі, ціск лежачы – 127,5 кг, цяга станавая – 265 кг, што на 15 кг болей за існаваўшы рэкорд рэспублікі. Таксама сярод мужчын у вагавай катэгорыі звыш 120 кг першае месца заваяваў рэчычанін Іван Рогаў, набраўшы ў суме 682,5 кг.



--- взято с сайта dneprovec.by ---