Спорт > Силовые виды

4026

Рэчычанін будзе ўдзельнічаць у першынстве Еўропы

 +

Першынство Беларусі па армрэслінгу сярод юнакоў і дзяўчат 1998 года нараджэння і маладзейшых прайшло ў сталічным Палацы спорту. У спаборніцтвах узялі ўдзел каля сотні спартоўцаў з усіх абласцей і Мінска. Дзевяць удзельнікаў прадстаўлялі ДЮСШ № 1 Рэчыцкага раёна, сямёра з іх былі ўключаныя ў склад зборнай Гомельскай вобласці.

Леанід Валошын будзе ўдзельнічаць у першынстве Еўропы
Леанід Валошын будзе ўдзельнічаць у першынстве Еўропы

Зборная Гомельшчыны заняла першае агульнакаманднае месца на першынстве краіны, а каманда ДЮСШ № 1 Рэчыцкага раёна стала пераможцам сярод калектываў фізічнай культуры, спортклубаў і спортшкол.

Пераможцаў і прызёраў змагання вызначалі паводле сумы ачкоў, набраных у барацьбе на правую і левую руку. Рэчыцкія спартоўцы паказалі выключна высокія вынікі ў асабістым заліку. Сярод дзяўчат перамогу святкавалі Наталля Лапко ў вагавай катэгорыі 50 кг, Вікторыя Ісакава – у вагавай катэгорыі 60 кг і Уладзя Саўчанка – у катэгорыі звыш за 60 кг. Дарэчы, Уладзя ўпершыню выступала на спаборніцтвах такога ўзроўню, акрамя армрэслінга яна яшчэ займаецца і баскетболам у вядомага трэнера Аляксандра Верхатурава ў СДЮСШАР.

Сярод юнакоў таксама на першых прыступках п’едэстала гонару апынуліся Арцём Самсонаў у катэгорыі 50 кг, Аляксей Смоліч – сярод спартоўцаў вагой 55 кг і Леанід Валошын – у вагавай катэгорыі звыш за 80 кг.

Сваімі шматразовымі перамогамі ў спаборніцтвах рознага ўзроўню Леанід Валошын заваяваў права ўдзелу ў першынстве Еўропы, якое пройдзе з 21 па 29 мая ў сталіцы Румыніі Бухарэсце. Паводле меркавання Анатоля Стрыжака – трэнера, які рыхтуе Леаніда Валошына да выступаў, у хлопца ёсць усе шанцы заваяваць адзін з медалёў еўрапейскага першынства.

Дарэчы, летась Леанід таксама меў магчымасць паўдзельнічаць у спаборнітцвах кантынента, што ладзіліся ў балгарскай Сафіі. Але недастатковае фінансаванне не дазволіла ажыццявіць гэтую задуму. Трэнер і сам спартовец спадзяюцца, што сёлета адпаведныя раённыя структуры дапамогуць юнаму рэчыцкаму асілку сабраць неабходныя сродкі для паездкі на першынство Еўропы, каб уславіць там наш горад.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети