Спорт > Силовые виды

3732

Адной левай. Павел Сумак з Рэчыцы заваяваў бронзавы медаль Кубку свету ў армрэслінгу

 +

На прайшоўшых у сталіцы Харватыі – Загрэбе, спаборніцтвах Кубку свету ў армрэслінгу рэчычанін Павел Сумак заняў трэцяе месца ў барацьбе на левую руку.

Акрамя беларусаў у спаборніцтвах бралі ўдзел спартоўцы з Харватыі, Сербіі, Італіі, Германіі, Францыі, Аўстрыі, Польшчы, Балгарыі, Венгрыі, Босніі і Герцагавіны, Чарнагорыі, Славакіі, Македоніі, Славеніі, Літвы, Азербайджана, Узбекістана, Казахстана.

У мужчынскім заліку было пяць вагавых катэгорыяў. Павел выступаў у вагавай катэгорыі да 86 кг, дзе яму давялося змагацца з двума дзясяткамі спартоўцаў з розных краін. Двухбор’я на спаборніцтвах не было, але ў змаганні на левую руку Павел трапіў у лік лепшых спартоўцаў свету. Саступіў наш зямляк двум балгарам – Пламену Дымітраву і Дэтэліну Ёнчаву.

 

У сваім расповядзе “Дняпроўцу” Павел адзначыў высокі ўзровень арганізацыі спаборніцтва:

­

Узровень арганізацыі быў адзін з лепшых, калі не самы лепшы за ўвесь час маіх выступаў. На шматлікіх вялікіх экранах па ўсім горадзе ішла трансляцыя змаганняў. Узнагароджванне пераможцаў і прызёраў – на адной з плошчаў у гістарычным цэнтры Заграба з удзелам гарадскіх уладаў, узнімаліся сцягі і гучалі гімны краін, чые прадстаўнікі ўзнімаліся на п’едэстал гонару. Цудоўна было аздоблена шоў адкрыцця і закрыцця Кубку свету.

Павел Сумак рыхтуецца да спаборніцтваў за ўласны кошт у залі СК “Надзея”. Дапамагае яму падтрымліваць фізічную форму і развівацца трэнер, з якім Павел некалі пачаў займацца гэтым відам спорту, – Анатоль Стрыжак.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети