Спорт > Силовые виды

6697

Леанід Валошын з Рэчыцы спыніўся ў кроку ад прызавога месца Чэмпіяната Еўропы ў армрэслінгу

 +

На XXVI чэмпіянаце Еўропы ў армрэслінгу сярод юнакоў, што праходзіў з 21 па 29 мая ў сталіцы Румыніі Бухарэсце, зборную Беларусі прадстаўляў рэчычанін Леанід Валошын, які навучаецца ў Дзіцяча-юнацкай спартовай школе № 1.  

Усяго з спаборніцтвах удзельнічалі амаль 800 спартоўцаў з 29 краін. Леанід Валошын выступаў у вагавай катэгорыі звыш за 80 кг, дзе агулам было 12 удзельнікаў. У першы дзень праходзілі спаборніцтвы на левую руку па формуле да дзвюх паразаў. Абедзве паразы Леанід атрымаў паводле папярэджванняў (фолаў). Вынікам стала шостае месца. На наступны дзень, у барацьбе на правую руку Валошын не здолеў перамагчы прадстаўніка Украіны, а ў змаганні за выхад у паўфінал і тройку з прадстаўніком Арменіі атрымаў паразу паводле фолу. Пададзены пратэст апеляцыйнае журы адхіліла. У выніку ў змагання на правую руку Леанід заняў чацвёртае месца. 

Як лічыць страршы трэнер Гомельскай вобласці ў армрэслінгу Анатоль Стрыжак, якія трэніруе Леаніда Валошына, на вынікі паўплывала тое, што хлопец актыўна займаецца армрэслінгам усяго крыху болей за год, хаця прагрэсуе ён заўважнымі тэмпамі, а таксама адсутнасць досведу ўдзелу ў буйных міжнародных спаборніцтвах – гэта быў першы выезд юнака на еўрапейкія старты. Тым не менш, трэнер лічыць вынік дастаткова годным.

Дарэчы, гэты выезд спартоўца і трэнера адбыўся дзякуючы каардынацыі намаганняў розных арганізацый і вырашэнню фінансавых пытанняў намеснікам начальніка аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама Аляксандрам Горбачам. Грашовую падтрымку аказалі гульнявы клуб “Венеция”, Аўтобусны парк № 3, КУП “Рэчыцкі райжылкамгас”, КУП “Торгсервис”, Рэчыцкі метызны завод і райкам прафсаюза работнікаў дзяржаўных ды іншых устаноў.

Зараз Леанід Валошын з яшчэ большым імпэтам і з улікам атрыманага на еўрапейскім чэмпіянаце досведу рыхтуецца да першынства свету, якое адбудзецца ў верасні ў балгарскай Сафіі.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети