09/09/2016

Срэбны медаль Першынства Беларусі па цяжкой атлетыцы сярод юніёраў – у Станіслава Ладорнага з Рэчыцы

Выхаванец спорткомплекса “Імпульс” ДЮСШ № 1 Рэчыцкага раёна Саніслаў Ладорны заняў другое месца ў Першынстве Беларусі па цяжкой атлетыцы, якое праходзіць у Стайках пад Мінскам з 6 па 10 верасня.

Выхаванец спорткомплекса “Імпульс” ДЮСШ № 1 Рэчыцкага раёна Саніслаў Ладорны заняў другое месца ў Першынстве Беларусі па цяжкой атлетыцы, якое праходзіць у Стайках пад Мінскам з 6 па 10 верасня.

У вагавай катэгорыі 77 кілаграмаў Станіслаў Ладорны здолеў у рыўку ўзняць штангу, вагой 133 кілаграмы, а штурхнуць – 160 кілаграмаў, такім чынам у суме набраўшы 293 кілаграмы.

Дзевятнаццацігадовы Станіслаў пачаў займацца цяжкой атлетыкай пад кіраўніцтвам вядомага рэчыцкага трэнера Юрыя Садоўнікава. Потым праграму падрыхтоўкі спартоўца складаў малады трэнер Рыгор Цярэшчанка, які крыху раней разам са Станіславам трэніраваўся ў Юрыя Фёдаравіча, толькі ў больш старэйшай узроставай групе. Таму, Рыгор кажа, што ён, хутчэй сябар Станіслава, а не трэнер, і адзначае, што фактычна Станіслаў Ладорны рыхтуецца да спаборніцтваў самастойна. Зараз Станіслаў пачаў працаваць у пажарным аварыйна-выратавальным атрадзе № 3 Рэчыцкага РАНС і на трэнаванні ходзіць штодня ў свой родны “Імпульс”.

Варта адзначыць, што Станіславу супрацьстаялі выхаванцы спецыялізаваных вучылішчаў алімпійскага рэзерву ды ўдзельнікі нацыянальнай каманды, але ён здолеў дасягнуць істотнага выніку.

Фото с соревнований в Речице
Фота са спаборніцтваў у Рэчыцы

Дарэчы, паводле словаў Рыгора Цярэшчанкі, гэта першы юніёрскі медаль спаборніцтваў рэспубліканскага ўзроўню за ўсю гісторыю рэчыцкай цяжкой атлетыкі. Тым большая каштоўнасць гэтага дасягнення.

Хацелася б адзначыць высокі ўзровень арганізацыі спаборніцтваў у Стайках. Шчыра кажучы, атмасфера была па-сапраўднаму спартыўная і нават з’язджаць адтуль не хацелася. Магчыма, гэта і паспрыяла дасягенню майго выніка, – сказаў у інтэрв’ю “Дняпроўцу” Станіслаў Ладорны.



--- взято с сайта dneprovec.by ---