Общество

1184

Акцыя «Нашы дзеці» ў весцы Заходы Рэчыцкага раёна

 +

Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» ужо стала неад’емнай часткай зімовых свят у нашай краіне. Ва ўсіх яе вугалках, у вёсках і гарадах, дзеці радуюцца, усміхаюцца, адчуваюць увагу і клопат дарослых, людзей добрай волі.

Вось і ў нашай адукацыйнай установе «Заходскі яслі-сад-базавая школа» навагодні ранішнік падарыў дзецям шмат пачуццяў радасці, вяселля, а таксама салодкія падарункі, якія сталі на гэтым свяце нечаканасцю. Гэту абставіну дзецям зрабілі дарослыя ў асобе супрацоўнікаў нашай установы, бацькоў, а таксама КСУП «Камсамольск».

Хочацца верыць, што ўсе добрыя пажаданні, выказанныя дзецям у час свята, збудуцца, а вучні адкажуць добрай, стараннай вучобай і выдатнымі паводзінамі.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети