Общество

3671

Думкі жыхароў Рэчыцкага раёна пра галоўнае: што такое шчасце?

 +

Аднойчы ўнучка задала мне пытанне:

– Бабуля, што такое шчасце, і якім ты бачыш яго?

Зразумела, я ёй выказала свае думкі пра шчасце. А сёння хачу падзяліцца шчаслівымі хвілінкамі адной маладой сям'і.

Яны сустрэліся на вечары ва ўніверсітэце. Дзяўчына ўдзельнічала ў конкурсе «Місс факультэта». Прыгожая, усмешлівая, танклявая, як маладое дрэўца, сыпала жартамі, адказамі са сцэны. Ён сядзеў у зале з сябрамі і з цікаўнасцю сачыў за дзяўчынай. Нечым яна закранула яго сэрца. Запытаўся ў сяброў:

– З якога курса?

– З першага. Што, зачапіла? – усміхнуўся Сяргей.

– Я хачу пазнаёміцца, – адказаў Андрэй.

– Гэта ж мая зямлячка. У адной школе вучыліся. Разам выступалі ў КВЗ, – удакладніў сябар.

Скончыўся конкурс. Юнак чакаў яе ў фае. Убачыўшы незнаёмку, адразу падыйшоў да дзяўчыны і павіншаваў з перамогай. Зблізку яна была яшчэ больш прывабнай.

– Можна пазнаёміцца? Як завуць цябе? – спытаў Андрэй.

Дзяўчына з усмешкай прамовіла:

– Наталля.

– А мяне Андрэй.

Паступова завязалася гаворка пра вучобу, вольны час, сяброў. Ён правёў яе да пакоя, а сам жадаў яшчэ пастаяць разам. З ім такое здарылася ўпершыню. Глядзеў на дзяўчыну пяшчотнымі вачыма, як сонейка, якое лашчыць сваімі праменнямі ўсё наваколле.

Так пачалося іх каханне, якое доўжылася больш пяці гадоў. За гэты час яны добра пазналі адзін аднаго. Былі ростані і сустрэчы. Андрэй служыў у арміі. З якім нецярпеннем яны чакалі звальнення. Нарэшце служба скончылася. Пачалі будаваць планы на будучае. Так, былі змовіны, потым вяселле. Цяпер іх каханне расквітнела яркай ружай. Пасля працы ідуць маладыя, ён і яна, па сцяжынцы парка, размаўляючы паміж сабой:

– Андрэйка, глядзі! Бусел плануе над намі. Як прыгожа! Ведаешь, я загадала, калі ўбачу бусла, будзе ў нас сынок! – з радасцю ўсклікнула Наталля.

Праз пэўны час яны сталі бацькамі. Іх каханне набыло новую афарбоўку. Першынец прадоўжый род Андрэя.

– Я шчаслівы, мая каханая! – закружыўся ў хуткім танцы муж. – Мяне сынок назваў «татам».

Малы Міхаська спачатку шэптам, а потым на ўвесь голас: «Та-та!» і цягнуў маленькія ручкі да свайго роднага чалавека. Якая ж гэта асалода: слухаць голас, першыя словы свайго дзіцяці.

Кожны дзень прыносіў новыя змены ў паводзінах Міхаські. Раніца пачыналася з абдымкаў і пацалункаў бацькі і сына. Маці, назіраючы за ранішнім рытуалам, шчасліва ўсміхалася. Іх сынок расце ў любові. Ён будзе шчаслівым! А ўвечары, перавальваючыся, пераступаючы маленькімі ножкамі, бяжыць сустракаць свайго татулечку. Абдымае яго, уголас на сваёй дзіцячай мове расказвае пра свае забавы з маці. І тата яго разумее. Гэта найвышэйшая радасць для бацькі: адчуваць еднасць сваіх пачуццяў з сынам. Ці не гэта шчасце?

Нехта сказаў: «Обнимайте малышей под любым предлогом! Ведь от маленьких детей ещё пахнет Богом». А я лічу, што шчасце ў сям'і залежыць ад духоўнага стану бацькі і маці. Шчасце ніколі не згасне, калі ставіць перад сабой новыя мэты, не спыняецца на дасягнутым. Тады можна нават падзяліцца з іншымі людзьмі. Няхай шчасце заўсёды жыве ў гэтай маладой сям'і!

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети