Общество

678

Думкі жыхароў Рэчыцкага раёна. Аб жаночай долі

 +

Вечар. Ціха навокал. Зрэдку пабрэхваюць сабакі. Над вёскай выплыў серабрысты дыск месяца. А на лавачцы, каля дрэўца, якое вецер сагнуў ледзь не да зямлі, сядзіць немаладая ўжо жанчына. Адна са сваімі невясёлымі думкамі.

Жыццё заканчвае свой адлік, а шчасця так і не бачыла ў замужжы. Вечна было трэба выхоўваць мужа, бо гарэлка для яго была на першым месцы. Так і не дачакаліся спакойнай старасці. І за што ей усё гэта?

Адно суцяшэнне – у дзяцей усё ладна.

Яна доўга глядзела на луг, раку. Пачынала халадаць. Зябка перасмыкнуўшы плячыма, цяжка ўздыхнуўшы, яна ўзнялася з месца і пайшла ў пастылую хату, дзе чакала старэнькая хворая маці. А гаспадара недзе чэрці носяць.

Пытанне «За што?» так і засталося адкрытым, нібы завіснуўшы ў паветры.

Ніна ТРОШКА, в. Жмураўка

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети