Культура > Духовность

1537

Малінавы звон над Ровенскай Слабадой

 +

Вось ужо 10 гадоў (з 27 кастрычніка 2007 г.) над Ровенскай Слабадой гучаць царкоўныя званы, якія ззываюць мясцовы люд у Божы Храм. Яго некалі асвяціў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх, паклаўшы тым самым адраджэнне мясцоваму богаслужэнню.

Можна згадаць, як дзесьці ў канцы 60-х гадоў ХІХ стагодззя на ўскраі вёскі (цяпер  аграгарадок), каля могілак на дзяржаўныя і сабраныя людзьмі грошы была пабудавана драўляная царква ў гонар святога архангела Міхаіла.

Давялося размаўляць з ровенскаслабодскай жыхаркай Праскоўяй Васільеўнай Сівуха, бацька якой доўгі час нёс нялёгкі цяжар старасты згаданай вышэй царквы. З сапраўдным хваляваннем жанчына апавядала пра тое, што ведала ад бацькі, асабліва падкрэслівала цудоўна-малінавы звон, які сягаў і да суседніх вёсак.

Добрымі душой ды рупнымі да свае справы былі мясцовыя служкі царквы, заўсёды стараліся ведаць сялянскі клопат, каб, у выніку чаго, не толькі паспачуваць, але і рэальна дапамагчы. Магчыма, гэта разам узятае і спрыяла таму, што ровенскаслабодскі храм ніколі не пуставаў, а святары мелі вялікую павагу.

Праскоўя Васільеўна яшчэ маленькай дзяўчынкай разам з бацькам спяшалася ў царкву, как паспрыяць яе чысціні і ўтульнасці. А вакол храма мноства кветак і вялізныя ліпы, якія перажылі і ваеннае ліхалецце Вялікай Айчыннай.

Але найбольш вялікае ўважанне ў П. В. Сівухі пакінулі тыя дзеянні мясцовых актывістаў, якія мелі быць у 1937-м.

У суботні дзень ліпеня людзі беглі да царквы, быццам страціўшы розум. Яны спяшаліся бурыць ці назіраць, як ладзіцца беззаконне. Толькі некалькі бабуляк у адчаі закрычалі, калі галоўны крыж царквы калыхнуўся пад нацягнутымі вяроўкамі, а потым… Потым пачаў падаць на зямлю…

І толькі праз шэсць дзесяткаў гадоў сёняшнія жыхары Ровенскай Слабады прыйші да высновы: дзяды і бацькі зладзілі вялізную памылку, калі, узяўшы на душу грэх, паднялі руку на царкву. То трэба брацца за ўзвядзенне новага храма.

Такая ідэя налыжыла нашаму земляку, палкоўніку міліцыі, першаму намесніку камандзіра атрада міліцыі асабага прызначэння Упраўлення ўнутраных спраў г. Масквы Леаніду Васільевічу Дворнікаву.

Ён нарадзіўся ў Ровенская Слабадзе ў звычайнай сялянская сям”і. Скончыў чыгуначнадарожны тэхнікум (1970 г.) і працаваў у Паўночным Казахстане. Затым армейская служба у адной з танкавых часцей Групы савецкіх войскаў у Германіі. Пасля звальнення ў запас лёс прывёў яго ў маскоўскую міліцыю. Патрапіў у так званы першы дывізіён аператыўнага палка, асабовы склад якога забяспечваў ахову грамадскага парадку на Чырвонай плошчы сталіцы. І гэтым Леанід надта ганарыўся.

Выпала яму прайсці і сапраўднае хрышчэнне агнём. У кнізе “Из боя в бой. Будни Московского ОМОНа» (сборник очерков, Москва, 2006 г.) адзначана: “До конца 1996 г. сводные отряды московского ОМОНа непрерывно участвовали в боевых действиях на территории Чечни. Во время захвата Грозного боевиками в августе 1996 г. бойцы под руководством командира второго батальона, подполковника милиции Дворникова Л. В. месяц в полном окружении отбивали атаки бандитов на здание правительства. Приходилось суточный паёк растягивать на несколько дней. Пить воду из луж. Бандиты удивлялись стойкости омоновцев. Сначала они предлагали сложить оружие и сдаться. Затем передавали через парламентеров: оружие можете не сдавать, просто оставьте здание. И последнее предложение: забирайте, что хотите, и уходите.

Несмотря на многочисленные ранения бойцов, и на этот раз омоновцы вышли из схватки победителями.

И вторая командировка в Чечню для Дворникова Л. В. и его товарищей была не легче первой. И в Веденском районе, где отряду пришлось две недели сдерживать атаки боевиков, и в Грозном, куда переместился отряд, чтобы охранять склады с имуществом и продовольствием. В одной из таких атак боевиков командир сводного отряда подполковник милиции Дворников Леонид Васильевич был тяжело ранен. И, только благодаря специально высланному для него самолёту, его быстро доставили в Москву».

У вайсковым шпіталі імя Бурдэнкі ўрачы шмат часу бавілі каля параненага. Паступова справа пайшла на папраўку. Вялікую ролю тут адыгралі жончыны клопаты. Надзея Васільеўна, дочка Аксана ды сын Дзмітрый надта балюча ўспрынялі цяжкае раненне Леаніда Васільевіча.

У шпіталі меўся час азірнуцца не толькі на чыста ўласнае, але і сямейную тайну, згаданую неяк Рыгорам Іванавічам Дворнікам, дзядзькам. Яна ж у тым, што ягоны бацька, а для Леаніда Васільевіча – родны дзядуля, у 1937-м якраз і браў найактыўнейшы ўдзел у разбурванні роненскаслабодскай царквы.

І вось, каб неяк ды зменшыць згубу неразумнага ўчынка дзеда, Л. В. Дворнікаў прыняў рашэнне паспрыяць пабудове новай царквы.

Як згадвае Надзея Васільеўна, гэткае рашэнне ў мужа саспела яшчэ ў шпіталі, і ён доўга не расказваў пра тое анікому, нават ёй. Усё шукаў грошы. А калі нарэшце адкрыўся, то яна і падказала звярнуцца за дапамогай да аднапалчан. І сапраўды, да канца 2006-га сродкі былі сабраны. Пасля гаворкі з пратаіярэем П. К. Латушкам справа будаўніцтва зрушылася з месца.

З ліку вернікаў-вяскоўцаў была зладкавана група актывістаў, якая прымала грошы ад ахвяроўнікаў.

Вялікая мэтанакіраванасць назіралася з боку іярэя Віталія, які ў красавіку таго ж года ўзначаліў будаўніцтва. А тагачасны архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх 12 мая асвяціў месца,на якім належала паставіць новы храм.

Іярэй Віталій стукаўся, як раіць Святое пісанне, ва ўсе дзьверы. Таму дапамога ў добрай справе бачылася не толькі ад жыхароў вёскі, але і ад кіраўніцтва КСУП “Дзяржынскі-Агра”, сельскага Савета, мясцовай школы. Своечасова выдзяляўся транспарт, неабходныя будаўнічыя матэрыялы. Не было недахопу ў рабочых руках. Дапамога мелася нават з боку раённай арганізацыі БРСМ.

Л. В. Дворнікаў асабіста набыў ў Варонежы чатыры званы і з дапамогай саслужыўцаў устанаўліваў іх на званіцы. Апроч грошай, Леанід Васільевіч закупіў і прывёз унутрыцаркоўны рыштунак. Настаяцель жа храма Віталій зрабіў заказ у Кіеве на пазалочаныя крыжы і купалы, даставіў іх у храм.

27 кастрыніка 2007 года ў Ровенскай Слабадзе было вялізнае свята. Пры вялікай колькасці мясцовых вернікаў і гасцей уноў пабудаваны храм асвяціў архіепіскап Арыстарх

На ўрачыстасцях быў і Л. В. Дворнікаў. Ад імя мітрапаліта Філарэта архіепіскап уручыў Леаніду Васільевічу ордэн Сяргея Раданежскага, выказаў вялікую падзяку за богапрыстойную справу будаўніцтва храма.

Высокімі ўзнагародамі Царквы былі адзначаны тагачасны кіраўнік КСУП “Дзяржынскі-Агра” А. М. Сітніца і старшыня Ровенскаслабодскага сельскага Савета Т. Р. Лепяшко, галоўны аграном гаспадаркі В. А. Барышны.

Такім чынам, дзякуючы нашаму славутаму земляку Л. В. Дворнікаву Ровенская Слабада мае новы храм. Ён жа, галоўны ахвяравальнік, за 26 гадоў службы ў міліцыі адзначаны ордэнами “Мужества” і “Почёта”, медалём “За отличие в охране общественного порядка”, мноствам іншых ганаровых знакаў і г. д.

На вялікі жаль, 21 красавіка 2012 года зямное жыццё Леаніда Васільевіча скончылася. Але памяць аб гэтым мужным, сціплым, добразычлівым чалавеку, клапатліваму мужу, бацьку і дзядулю будзе, як кажуць, паўсядзённа вечнай.

Трэба згадаць і пра тое, што вакол нашага храма вырас даволі вялікі фруктовы сад. На царкоўным двары з дапамогай буравой кампаніі “Дэльта” зроблена глубокаводная свідравіна, вадай з якой карыстаюцца многія вяскоўцы.

У рупнага іярэя Віталія мноства новых планаў: завяршыць рамонт будынка для будучай нядзельнай школкі для дзяцей, давесці да належнага ладу афармленне агароджы сада. А яшчэ ладзіць цікавыя гутаркі на маральна-этычныя тэмы ў Ровенскаслабодскай сярэдняй школе.

Нельга прамаўчаць у дачыненні памочнікаў іярэя Віталя з баку мясцова-грамадскіх актывістаў. Найпершы – царкоўны стараста і панамар Іван Аляксеевіч Грыцок. Клумбы з кветкамі даглядаюць Зінаіда Царкова і Надзея Сурма. Адказныя за чысціню ўнутры храма – Ганна Сівуха. Рэалізацыя ікон і свечак – за Лідзіяй Пінкінай.

Наш настаяцель і ягоны актыў з упэўненасцю глядзяць у заўтрашні дзень. Разумеючы: мінулае не паўторыцца, бо для яго няма падстаў.

Да таго ж, пра што расказвалася вышэй, надта ж пасуюць гэткія паэтычныя радкі:

Говорят, даже дети в ответе,

Если отцы их грешны.

Боже, не платят пусть внуки и дети

Самой высокой цены!

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети