06/11/2015

Рэчычане сярод лепшых у “Бітве гарадоў”

Прадстаўнікі больш як 20 гарадоў Беларусі і блізкага замежжа сабраліся на прэстыжны турнір наймацнейшых “Бітва гарадоў”, які праходзіў 17–18 кастрычніка ў Полацку. Узялі ў ім удзел і рэчычане. Пры гэтым у чарговы раз уславілі наш горад.

Прадстаўнікі больш як 20 гарадоў Беларусі і блізкага замежжа сабраліся на прэстыжны турнір наймацнейшых “Бітва гарадоў”, які праходзіў 17–18 кастрычніка ў Полацку. Узялі ў ім удзел і рэчычане. Пры гэтым у чарговы раз уславілі наш горад.

Рыгор Цярэшчанка
Рыгор Цярэшчанка

Рыгор Цярэшчанка, які працуе інструктарам у спартыўным комплексе “Імпульс” дзяцяча-юнацкай спартыўнай школы № 1 Рэчыцкага раёна, заняў першае месца ў вагавай катэгорыі да 67,5 кг з вынікам у станавай цяге 230 кг, адарваўшыся ад бліжэйшага суперніка, які апынуўся на другім месцы, ажно на 35 кілаграмаў.

У лік прызёраў турніру ўвайшоў і выхаванец цяжкаатлетычнай школы “Імпульса” Іван Рогаў. Ён заняў трэцюю прыступку п’едэсталу гонару ў вагавай катэгорыі звыш 110 кг з вынікамі: ціск лежачы – 140 кг, станавая цяга – 225 кг.

У прайшоўшым 24 кастрычніка ў Брэсце Адкрытым чэмпіянаце Брэсцкай вобласці па класічным паўэрліфтынгу Рыгор Цярэшчанка таксама зрабіўся лепшым у вагавай катэгорыі да 66 кг, набраўшы ў трохбор’і сумарна 545 кг (прыседы – 200 кг, ціск лежачы – 120 кг, станавая цяга – 225 кг). Іван Рогаў на гэтым турніры заняў другое месца з сумай трохбор’я 600 кг. А канчатковая сёлетняя мэта нашых цяжкаатлетаў – чэмпіянат свету, які адбудзецца на пачатку снежня ў Маскве. Зычым далейшых поспехаў нашым аматарам цяжкога металу!



--- взято с сайта dneprovec.by ---