Спорт

2587

У Рэчыцы прайшло першынство па армрэслінгу сярод прадпрыемстваў і арганізацый раёна

 +

У спартовым комплексе “Надзея” прайшло першынство раёна па армрэслінгу сярод прадпрыемстваў і арганізацый. Папулярнасць гэтага дастаткова простага віду спорту, які не патрабуе асабліва значных матэрыяльных затратаў і ў той жа час добра ўмацоўвае самыя розныя цягліцы чалавечага цела, пацвярджае штогадовы рост колькасці ўдзельнікаў раённага першынства. Сёлета ў ім удзельнічалі 17 каманд прадпрыемстваў, што на адну болей за леташні склад, і больш за сотню чалавек, што перавысіла мінулагоднюю колькасць больш як на дзясятак.

Многія двубоі за сталамі сапраўды выклікалі і зацятыя перажыванні калегаў, якія прыйшлі пазаўзець за сваіх спартоўцаў, і нежартоўную напружанасць саміх удзельнікаў. Але намаганні былі вартыя таго. Пераможцы вызначыліся ў нялёгкім змаганні і з-за таго перамогі сталі тым больш важнымі.

Сярод прадпрыемстваў і арганізацый з колькасцю працуючых болей за 500 чалавек першае месца дасталося камандзе Рэчыцкага метызнага завода, якую рыхтаваў Юрый Смольскі, на другой прыступцы ў гэтай групе апынулася каманда райжылкамгасу пад кіраўніцтвам Генадзя Янковіча, ганаровае трэцяе месца заняла каманда аграрнага кале-
джа пад кіраўніцтвам Віктара Шоўкавага.

У групе прадпрыемстваў, дзе працуе меней за 500 чалавек, першай стала каманда райаддзела Дэпартамента аховы МУС пад кіраўніцтвам Аляксандра Бобрыка, другое месца скарылася камандзе ВУ «Рэчыцагаз», якую ачольвала Ірына Хмялеўская, трэцімі сталі спартоўцы каманды райаддзела па надзвычайных сітуацыях на чале з Андрэем Багіравым.

Сельгаспрадпрыемствы спаборнічалі ў асобнай групе, дзе першынствавала каманда КСУП «21 з’езд КПСС», якую рыхтаваў Вячаслаў Мароз, другое месца заняла каманда калгаса (ВСК) «50 гадоў Кастрычніка» на чале з Аляксеем Каўшом, на трэцяй прыступцы п’едэсталу гонару апынулася каманда Дзяржаўнага прафесійнага аграрна-тэхнічнага ліцэя, якую ўзначальваў Леанід Забіран.

У асабістым заліку дыпломы пераможцаў першынства атрымалі сярод жанчын Марыя Уласава, Анастасія Дуброўская, Кацярына Кабушкова, а сярод мужчын – Максім Беларус, Віталь Раполаў, Аляксей Бедрый, Мікалай Сярак, Дзмітрый Качэня, Руслан Морар, Іван Якуш, Уладзімір Кір’янаў і Аляксандр Кашпур.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети