24/03/2016

У добрай маці лад і згода ў хаце…

Гэтая прымаўка стала дэвізам свята ва ўстанове адукацыі «Белабалоцкі дзіцячы сад-базавая школа».

Гэтая прымаўка стала дэвізам свята ва ўстанове адукацыі «Белабалоцкі дзіцячы сад-базавая школа», якое прайшло напярэдадні 8 Сакавіка.

У першае веснавое свята сабраліся разам настаўнікі, дзеці, матулі і бабулі. Столькі дзівос было ў гэты дзень! Мамы пазнавалі сябе ў малюнкавай галерэі «Мая мама – прыгажэйшая», удзельнічалі ў гульнях, конкурсах, а дзеці паказвалі свае таленты ў песнях, танцах, сцэнках. Кранула ўсіх прысутных песня---віншаванне дзяцей з дзіцячага садка, а выступленне хлопцаў-матрошак доўга суправаджалася бурнымі апладысментамі і шквалам смеху. Усе абменьваліся падарункамі. Дарэчы, вучні 4 класа загадзя вышывалі насоўкі і падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі для сваіх маці. Для ўсіх прысутных у зале знайшліся добрыя словы.

Свята падрыхтавалі і правялі настаўнікі пачатковых класаў Таццяна Сметанчук, Валянціна Ліхач, Ганна Цітавец, Тамара Быстранкова.



--- взято с сайта dneprovec.by ---