Общество > Сельская жизнь

4347

Пакупнікі Рэчыцкага раёну ўпэўнены - павінны быць новыя падыходы

 +

У цэнтры вёскі Жмураўкі размешчаны вялізны цагляны будынак, у адной частцы якога знаходзіцца крама харчовых і прамысловых тавараў. Мае назву ТУП «Рэчыцаакцэнт» і курыруе яе Рэчыцкі райспажыўсаюз. Тарговая зала вялізная, светлая. Шмат разнастайных тавараў «глядзяць» на пакупнікоў. Ды і прадаўцы ветлівыя. Нічога не скажаш. Аднак я павяду гаворку пра іншае.

Вёска наша пастарэла. Больш стала людзей пажылога ўзросту. Таму многія пенсіянеры купляюць тавары паўсядзённага попыту тут. Няма сілы ехаць у горад і шукаць таннейшыя харчы. А ў нашай краме стала дарагавата купляць аўсянае хлоп`е. Ёсць тут і гародніна, і садавіна. Аднак у бабулькі не хопіць грошай на ўсё. Ды і хлеб Васілевіцкі не радуе сваім смакам. Нешта кіслы. І зніжак на тавары няма. А для вяскоўцаў гэта якраз і выгадна. Вось і хочацца звярнуцца да талковых менеджараў: зрабіце акцэнт на новы падыход у сваёй дзейнасці. Чаму горад рухаецца наперад, а вёска стаіць на месцы?

Я паназірала за абслугоўваннем пакупнікоў у краме. За 30 хвілін знаходжання ў ёй закупілі тавар дзесяць чалавек. Спыняюцца і праезджыя машыны. Дзяўчаты не хочуць ісці ў прадаўцы. За прасрочаны тавар прадаўцы выплачваюць са сваёй кішэні. А чаму за дзень, за два не знізіць кошт гэтых тавараў? Як, напрыклад, робіць «Торгсэрвіс». Яны пастаянна працуюць над цікавымі прапановамі, асартыментам тавараў.

Існуе яшчэ адна праблема: ужо колькі часу пустуюць два памяшканні гэтага вялізнага будынку. Як гаворыцца, у добрага гаспадара і трэска гарыць. Раней тут было кафэ і крама прамысловых тавараў. Не выгадна стала. Дык здайце ў арэнду. Можа, хто цырульню адкрые. Рабіце выставы-продажы тавараў у пустуючым памяшканні, ці нейкі пашывачны цэх можна адкрыць. А можа зрабіць філіял «Еўраопта»? Вось была б палёгка для пажылых людзей. Карысталіся б жыхары Жмураўкі, Кірава, Казазаеўкі, Броннага. Гэта парадка 1 300–1 500 чалавек.

Жыхары нашых вёсак спадзяюцца на вырашэнне гэтай праблемы.

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети