Общество > Сельская жизнь

2295

Жыхары Рэчыцкага раёна пішуць у рэдакцыю: Так трымаць, бабулечкi!

 +

Напярэдаднi Дня пажылых людзей мы завiталi да нашых знакамiтых лiскаўскiх даўгажыцелек, каб павiншаваць са святам i ў чарговы раз выказаць павагу i захапленне. Нашы славутыя бабулi – гэта Варвара Дзянiсаўна Новiк (98 гадоў), Алена Несцераўна Пiляк (93 гады).

Варвара Дзянiсаўна Новiк
Варвара Дзянiсаўна Новiк

Жанчынкi сустрэлi нас вельмi добразычлiва i з задавальненнем падаравалi нам па некалькi хвiлiн шчырай размовы.

Варвара Дзянiсаўна пражыла ўсё сваё жыццё у Лiсках. Ёй пашчасцiла нарадзiць i выгадаваць шэсцера дзяцей. Працавала у калгаснай брыгадзе. У вольны час любiла спяваць народныя песнi, валодала цудоўным голасам.

Зараз Варвара Дзянiсаўна жыве ў сваёй хаце. Паблiзу пражываюць яе дзецi, унукi, праўнукi, якiя клапоцяцца i даглядаюць сваю састарэлую бабулю.

А. Н. Пiляк – з бабчынскiх перасяленцаў (1986 г. – Чарнобыль). Лёс наканаваў Алене Несцераўне выгадаваць дзевяць дзяцей! А пасля таго яшчэ i дзвюх унучак, у сям’i адной з iх, Iрыны, i жыве – радуецца цяпер Алена Несцераўна. I, хоць за плячыма цяжкая праца даяркi ў калгасе, ёсць у яе хобi – сплятаць дываночкi са страхатых анучак i дарыць свае творы людзям.

Алена Несцераўна Пiляк
Алена Несцераўна Пiляк

Нам таксама пашанцавала атрымаць падарункi. А мы пачаставалi бабуль салодкiмi прыгажунамi перцамi!

Прыемна адзначыць, што бабулі ў такiм «элегантным» узросце засталiся жанчынамi. Калi вучань-фатограф пачаў здымаць, бабулечкi захвалявалiся, замiтусiлiся: хацелi быць прывабнымi i прыгожымi. I iм гэта ўдалося!

Прыгожыя ўсмешкi «расцвiлi» на тварах жанчынак, бы тыя iх любiмыя кветкi, што красуюцца ў палiсаднiках: вяргiнi ў Варвары Дзянiсаўны i ружы ў Алены Несцераўны.

Няхай i далей радуюцца жыццю знакамiтыя бабулi, усе пажылыя людзi, бо яны ўзбагачаюць наша жыццё мудрасцю i дабрынёй!

Читайте dneprovec.by «Вконтакте» → vk.com/rnewscity Читайте dneprovec.by в «Одноклассниках» → ok.ru/rcity

Чтобы написать комментарий, войдите, используя социальные сети